Узнагароды – следчым
Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці наведалі памятныя месцы Брэстчыны. Яны разам з начальнікам упраўлення Дзмітрыем Канаплянікам усклалі кветкі да помніка партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Жытлін Івацэвіцкага раёна, наведалі мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына”, дзе ў 1943-1944 гадах базіраваўся партызанскі атрад.
Напрыканцы мерапрыемства Дзмітрый Канаплянік уручыў узнагароды за ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў супрацоўнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці. У ліку ўганараваных ёсць і прадстаўнікі Маларытчыны. Медалём “10 гадоў Следчаму камітэту” ўзнагароджаны намеснік начальніка Маларыцкага раённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Дзмітрый Струнец, Пісьмовай падзякай – следчы, старшы лейтэнант юстыцыі Сяргей Шапяцюк.
Мікалай Навумчык.