Цэнтрам культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, стаў гарадскі парк (фотарэпартаж)

Насычанай атрымалася другая палова 9 мая ў Маларыце. Цэнтрам культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, стаў гарадскі парк.

У пасляабедзенны час тут сталі працаваць ганд­лёвыя кропкі і кропкі райспажыўтаварыства, спартыўныя інтэрактыў­ныя пляцоўкі. Бліжэй да вечара запрасілі маларытчан і гасцей горада тэматычныя пляцоўкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённа­га аддзела па надзвы­чайных сітуацыях, пагранічнай камендатуры “Маларыта”, Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Маларыцкага раёна газазабеспячэння, цэнтральнай раённай аптэкі № 14.

У афішу выхаднога святочнага дня выдат­на ўпісаўся таксама пле­нэр  юных мастакоў выяўленчага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Шмат­людна было і на дзіця­чай пляцоўцы гарадско­га парку, дзе цікавую тэматычную гульнёвую праграму праводзіў Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі.

Вечарам  9 мая ў гарад­скім парку сабралася шмат жыхароў і гасцей горада. Было што і паслухаць, і на каго паглядзець. Самадзейныя артысты на працягу некалькіх гадзін радавалі гле­дачоў звонкімі гала­самі, папулярнымі песнямі ваенных і не толькі часоў,  заварожваючы рухамі і адточанай ігрой на музычных інструментах.

У 18 гадзін на імпра­візаванай сцэне пачаўся канцэрт, падрыхтаваны сумесна дзіцячай узорнай эстраднай студыяй “Забава”, творчымі дзіцячымі калектывамі ГДК і Маларыцкім раённым цэнтрам дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі. Потым песенны марафон падхапіў народны хор ветэранаў ГДК (кіраўнік Галіна Бягеза), які на суд гледачоў прадставіў праграму “Перамога! Слаўная Перамога! Ты ў сорак пятым да нас прыйшла!” Затым сваёй творчасцю гледачоў парадаваў калектыў вуч­няў і настаўнікаў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Станоўчыя эмоцыі засталіся і ад выступлення творчых калектываў і выканаўцаў Маларыцкага раённага цэнтра  культуры ў праграме “Вясна… Любоў… Перамога!” Песенныя нумары падарылі прысутным Аляксандр Барысюк, Антон Амельянчук, Лілія Чуль,  Алена Палівода,  Аксана Анішчук, вакальны ансамбль “Акалада”, народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак”, творчыя калектывы Хаціслаўскага СДК.

Агульны настрой узмац­няўся яшчэ і спрыяльным надвор’ем. Гледачы канцэрта падтрымлівалі авацыямі выступленні  самадзейных артыстаў.

Завяршыўся Дзень Перамогі ў Маларыце  танцавальным вечарам.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий