Поспехі маларытчан на абласным этапе алімпіяды па прававых ведах
У Брэсце прайшла абласная алімпіяда па прававых ведах. Удзельнікам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва неабходна было прадэманстраваць узровень прававых ведаў, набытых імі падчас вывучэння дысцыпліны “Грамадазнаўства”, а таксама – самастойнай работы з прававымі крыніцамі, выканаць творчае заданне, якое патрабавала рашэння практычных задач па актуальных пытаннях сучаснай прававой рэчаіснасці.
Абласны этап алімпіяды прадугледжваў праверку ведаў у вобласці правоў чалавека, асноўных міжнародных дакументаў аб правах чалавека, міжнароднай сістэмы абароны правоў чалавека, правоў, свобод і абавязкаў дзіцяці ў нацыянальных дакументах, палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і інш.
Пераможцы раённага этапу алімпіяды Маларытчыны прадэманстравалі выдатныя веды на абласным этапе інтэлектуальнага спаборніцтва. Згодна з яго вынікамі, вучаніца 10 “А” класа раённай гімназіі Марыя Бурштын узнагароджана дыпломам першай ступені (першае месца) сярод удзельнікаў дзясятых класаў (настаўнік Ірына Сацюк), навучэнец першага курса Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Міхаіл Дутаў – дыпломам трэцяй ступені (шостае месца) сярод удзельнікаў устаноў прафтэхадукацыі (настаўнік Надзея Дзем’янюк).
Віншуем пераможцаў!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Міхаіл Дутаў і Марыя Бурштын.