Спаборнічалі “арляняты”

На базе раённай гімназіі прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўнай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня” з удзелам вучняў 8-11 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны. Мерапрыемства праводзілася сумесна аддзеламі па адукацыі і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама,  раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “БРСМ”, ваенным камісарыятам Маларыцкага раёна, Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ, пагранічнай камендатурай “Маларыта”.

Мэтай правядзення гульні стала ўдасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання і ўзроўню дапрызыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў, фарміраванне гатоўнасці да абароны Радзімы, а таксама прапаганда баявых традыцый, садзейнічанне станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі і падрыхтоўка яе да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Падчас урачыстага адкрыцця раённай спартыўнай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня” яе ўдзельнікаў віталі і жадалі перамогі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Лаў­рэенка,  намеснік ваеннага камісара раёна маёр Аляксандр Каралькоў, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Анатоль Панасюк.

Планавалася, што конкурсныя спабор­ніцтвы пройдуць у гарадскім парку. Аднак у сувязі з неспрыяльным надвор’ем арганізатары прынялі рашэнне змяніць месца правядзення мерапрыемства і не праводзіць некаторыя яго этапы. Ад гэтага “Арляня” не страціла сваёй цікавасці, азарту, напружанасці. На працягу спаборніцтваў хапала і эмоцый, і перажыванняў. Кожная каманда на шляху да перамогі імкнулася выступіць як мага лепш. У конкурсе  па страявой падрыхтоўцы “Кожны з нас у страі” лепшай стала каманда Вялікарыцкай СШ. У ваенна-спартыўным конкурсе “Мужнасць! Адвага! Гонар!” (падняцце тулава са становішча лежачы для дзяўчат і падцягванне на перакладзіне для юнакоў) першае месца заняла каманда раённай гімназіі. Найбольш хуткай у практыкаванні “Разрадзіць/зарадзіць магазін баявымі патронамі” стала каманда Олтушскай СШ. У выпрабаванні “Трапны стралок” (стральба з пнеўматычнай вінтоўкі) мацнейшай стала каманда СШ №2. Жывую цікавасць выклікала зборка-разборка аўтамата Калашнікава (АК-74). Найхутчэй справіліся з гэтым заданнем сярод дзяўчат Дар’я Капанька (Олтушская СШ), сярод юнакоў – Аляксандр Кукліцкі (СШ №2),  а сярод устаноў адукацыі – каманда Олтушскай СШ.  А вось візітная картка каманд  (конкурс-прывітанне) “Час моладзі” таксама ацэньваўся журы, але набраныя ў ім балы не ішлі ў агульны залік. Падчас гэтага выпрабавання ўдзельнікам неабходна было прадставіць работу ўстановы адукацыі па патрыятычным выхаванні, захаванні памяці пра абаронцаў Радзімы.

Пераможцам раённага этапу рэспуб­ліканскай спартыўнай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня” стала каманда “Волат” Вялікарыцкай СШ (кіраўнік Аляксандр Іўковіч) у складзе Крысціны Краўчук, Аляксея Лойкі, Івана Ніўчыка, Сафіі Рэзановіч, Сафіі Трацюк,  Канстанціна Краўчука,  Мікіты Свіцюка, Марыны Данілюк, Зіновія Сарокі, Данііла Дубляніна,  Кірыла Якаўлева,  Кірыла Кірына,  Наталлі Ляўчук,  Аляксандра Рубеля. Другое месца ва ўпартай барацьбе заняла каманда “Патрыёт” СШ №2 (кіраўнік Генадзь Піпко),  трэцяе – каманда “Олтушскі рубеж” Олтушскай СШ (кіраўнік Аляксандр Пацяюк).

Узнагароды мацнейшым камандам спаборніцтва ўручалі Таццяна Лаўрэенка, Аляксандр Каралькоў, Валянціна Козак і Анатоль Панасюк.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий