Круглы стол “Ціхія размовы для душы” прайшоў у малой зале ГДК напярэдадні Дня пажылых людзей

Першага кастрычніка ў календары дзяржаўных свят – Дзень пажылых людзей. У малой зале ГДК напярэдадні Дня пажылых людзей Маларыцкая раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў правяла круглы стол “Ціхія размовы для душы”.

На сустрэчу з яе актывістамі пярвічных ветэранскіх арганізацый быў запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Наталля Іолап, загадчыца аддзялення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва Вольга Антонава. За кубачкам кавы ішла зацікаўленая і шчырая размова аб надзённым, аб тым, што хвалюе пажылых грамадзян.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий