Мітынг “Помні, не забудзь!”, прысвеча­ны памяці ахвяр вайны, прайшоў на мінулым тыдні

На вуліцы Саўгаснай ёсць адно з жалобных мес­цаў у Маларыце. Тут зна­ходзяц­ца воінскія могіл­кі, на якіх пахавана ка­ля трох тысяч жыха­роў Маларыты і раёна, па-­зверску забітых фа­шыс­тамі ў ліпені 1942 го­­да. Сярод іх – 2800 яўрэяў.

На мінулым тыдні на месцы захавання па вуліцы Саўгаснай  прайшоў  мітынг “Помні,  не забудзь!”, прысвеча­ны памяці ахвяр вайны. Ініцыятарам яго правядзення стаў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У мерапрыемстве прыня­лі ўдзел вучні ўстаноў адукацыі горада,  прадстаўнікі арганізацый,  прадпрыемстваў, устаноў горада, грамадскіх аб’яднанняў.

Падчас мітынгу выступіў старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Фёдар Галянчук,  старшыня  Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк, першы  сакратар Маларыцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік, вучаніца 7 “Б” класа СШ №2 Аляксандра Мельнік. Пасля хвіліны маўчання і ўскладання кветак да помніка Фёдар Галянчук і Аляксандра Мельнік з левага боку ад помніка ўстанавілі на стойку  інфармацыйную таблічку з QR-кодам. Пры дапамозе яго можна пера­несціся на платформу, дзе размешчаны фотаздымак помніка, геаграфічная карта яго месцазнаходжання, даецца інфармацыя пра помнік, змешчаны ўспаміны  ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Марыі Струк.

Нагадаем, што падчас рэспубліканскага патрыя­тычнага аўтапрабегу “Сім­вал адзінства”, які быў арга­нізаваны рэспубліканскім гра­мадскім аб’яднаннем “Па­трыёты Беларусі” пры пад­трымцы Федэрацыі праф­саюзаў Беларусі, выконваючаму абавязкі старшыні райвыканкама Эдуарду Кандзярэшку 9 кастрычніка было перададзена дзевяць інфармацыйных таблічак з QR-кодамі памятных месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Маларытчыны. Адбылося гэта падчас мітынгу ля помніка-абеліска, які знаходзіцца на 27-м кіламетры Ковельскай шашы бліз в.Лешніца.

Інфармацыйныя таблічкі з QR-кодамі ля брацкай магілы ў Маларыце,  Кургана Славы, ля брацкай магілы ў аг. Хаціслаў, брацкай магілы  савецкіх воінаў у аг. Макраны, брацкай магілы ў аг. Чарняны,  брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Лукава, абеліска на месцы спаленай  в. Старыя Боркі,  брацкай магілы ва ўрочышчы “Мелавая гара”  ўстанаўліваюць  актывісты БРСМ,  прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна пры падтрымцы Маларыцкай ЖКГ.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий