Конкурс па збору макулатуры прайшоў у Ляхавецкай школе

Праблемы з экалогіяй планеты ў большай ступені звязаны з забруджваннем прыроды разнастайнымі прадуктамі жыццядзейнасці чалавека, і з кожным годам праблема набірае ўсё большую актуальнасць. Папяровыя вырабы – гэта толькі трэцяя частка ўсіх бытавых адходаў, а перапрацоўка другаснай сыравіны прыносіць вялікую карысць для навакольнага асяроддзя.

Кожную хвіліну на планеце зніш­чаюць лес. А чым можам дапамагчы мы? Напрыклад, сабраць макулатуру. Выкарыстанне макулатуры дапамагае эканоміць драўніну. Таму традыцыйна ў нашай Ляхавецкай школе праводзіцца акцыя па збору другаснай сыравіны “Захавай дрэва – здай макулатуру!” Асноўнай яе мэтай з’яўляецца імкненне да захавання навакольнага асяроддзя. У кастрычніку гэтага навучальнага года быў аб’яўлены конкурс па збору макулатуры. Вучні і іх бацькі з вялікім энтузіязмам прыносілі і здавалі ў школу старыя кнігі, газеты, часопісы, картонныя каробкі і выкарыстаныя паперы.

За адносна кароткі тэрмін вучні нашай школы сабралі 675 кг макулатуры. Больш чым у астатніх на рахунку вучняў 5 класа – 216 кг, на другім месцы вучні 3 класа – 126 кг.

На школьнай лінейцы самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, а пераможцы, вучні 5 класа, атрымалі ад адміністрацыі школы салодкі падарунак – торт.

Алена Бурштын, педагог-арганізатар Ляхавецкай школы.

 

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий