Леанід Лук’янчук сярод прызёраў абласнога спаборніцтва па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі

На базе Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі  прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці. Яны праводзіліся сумесна з Брэсцкай аб’яднанай арганізацыйнай структурай ДТСААФ. У выніковай турнірнай табліцы трэцяе месца заняў  настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні раённай гімназіі Леанід Лук’янчук. Пераможцу спаборніцтваў ён уступіў толькі два ачкі.

– Настаўнік,  які выкла­дае дапрызыўную падрых­тоўку,  перакананы,  павінен умець добра страляць  са стралковай зброі,  каб паказваць прыклад сваім вучням,  – гаворыць Леанід Лук’янчук. – Пад­час падрыхтоўкі да спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі я абавязкова вучням расказваю і практычна паказваю,  што неабходна рабіць для таго,  каб трапна страляць.

Леанід Лук’янчук – адзін з самых вопытных на Маларытчыне нас­таў­нікаў дапрызыўнай пад­рыхтоўкі. Ён вучыўся ў Пінскім індуст­рыяльна-педагагічным тэх­нікуме,  потым закончыў Мазырскі дзяржаўны педа­гагічны інстытут імя Н.К. Крупскай па спецыяльнасці агульнатэхнічныя дысцып­ліны і праца. Настаўнічаць пачынаў у школах Маларыты. Са жніўня 1987 года па жнівень 1991 года Міністэрствам асветы СССР быў камандзіраваны на педагагічную работу ў Мангольскую Народ­ную Рэспубліку, дзе выкла­даў чарчэнне і працу. Па закан­чэнні тэрміну каман­дзіроўкі вярнуўся ў родны го­рад і працаваў у СШ №2 і №3 г. Маларыты, раённым ліцэі. У паслужным спісе Леаніда Лук’янчука,  настаўніка вышэйшай ква­ліфікацыйнай катэгорыі, ёсць узнагароды рознага ўзроўню, але найбольш блізкімі сэрцу і заслужанымі лічыць Ганаровую грамату Міністэрства асветы СССР (1990) і Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У яго ні разу  не было шкадавання, што стаў настаўнікам і прысвяціў усё сваё жыццё рабоце з дзецьмі. 

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  • 36
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий