Турнір па міні-футболе, прывечаны Году гістарычнай памяці, прайшоў 3-4 снежня
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна стала месцам правядзення турніру па міні-футболе, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Арганізатарамі яго правядзення выступіў Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” і Маладзёжны парламент пры Маларыцкім раённым Савеце дэпутатаў.
Турнір праводзіўся 3 і 4 снежня па міжнародных правілах, зацверджаных ФІФА. За званне мацнейшай каманды і Кубак спаборніцтва на пляцоўку выйшла пазмагацца шэсць мужчынскіх каманд у дзвюх групах. Упартая барацьба пачалася з першых хвілін спаборніцтва.
У выніковай турнірнай табліцы першае месца заняла каманда “Тeam” у складзе Аляксандра Карабейкі, Дзмітрыя Луцыка, Андрэя Троца, Рамана Самасюка, Уладзіслава Яльніцкага, Арцёма Дубача, Максіма Галенчука, Міхаіла Мірчука, Дзяніса Ляўковіча, Арцёма Дулуба, другое – “РАУС”, трэцяе – “Юніёры”. Дарэчы, у рашаючым паядынку каманда “Тeam” выйграла ў “РАУС” з лікам 7:2, а “Юніёры” – у каманды “НікМа” (9:5). У барацьбе за 5-6 месца мацнейшай стала каманда “Спарта”, якая абыграла “Каледж” з лікам 5:4.
Узнагароды камандзе-пераможцы і прызёрам спаборніцтва ўручала першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік.
Мікалай НАВУМЧЫК.