«Каламбур» і яго “Творчасць без межаў”

Падведзены вынікі VІІ адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў”, заснавальнікам якога стаў  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У намінацыі  “Тэатральная творчасць. Пантаміма” дыпломам ІІ ступені  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ўзорны тэатральны калектыў “Каламбур” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі.

Узорны тэатральны калектыў “Каламбур” дзейнічае пры Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 2000 года. Яго заснавальнікам і нязменным кіраўніком з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Валянціна Самуйлік. Яна ў работу  ўкладвае шмат сіл, творчай энергіі і энтузіязму. У лютым 2001 года калектыву было прысвоена званне “Узорны”. На сённяшні дзень “Каламбур” ужо сем разоў пацвердзіў гэтае званне. Кожная пастаноўка “Каламбура” – яркая і незабыўная і надоўга застаецца ў памяці гледачоў. Многія творчыя работы калектыву адзначаны дыпломамі рознага ўзроўню. І вось чарговы заслужаны вынік.

Адкрыты міжнародны фестываль-конкурс “Творчасць без межаў”  праводзіўся ў дыстанцыйнай форме. У завочным туры прыняло ўдзел 570 тэат­ральных калектываў і індывідуальных выканаўцаў  не толькі з Беларусі, але і Расіі, Казахстана, Лівана, Украіны, Азербайджана  ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Па выніках адборачнага і завочнага тураў для ўдзелу ў вочным юныя маларыцкія артысты Ангеліна Аляксейчык, Лізавета Кухарчык, Яўгенія Ківачук, Праскева Цюпяшук, Сафія Цюпяшук, Яўгенія Ківачук, Дарына Ярыніч прадставілі 10-хвіліннае выступленне “Быць добрым – гэта выдатна!” Яно, як заўсёды, атрымалася відовішчным, за­памінальным, цікавым, здзівіла арыгінальнымі сцэнічнымі касцюмамі, музычным суправа­джэн­нем і захапляльным сюжэтам.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий