У Маларыце прайшоў Калядны турнір па футзале сярод мужчынскіх каманд

На базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна прайшоў Калядны турнір па футзале сярод мужчынскіх каманд (ігракі 1982 года нараджэння і старэйшыя). Спаборніцтва па міні-футболе набыло статус міжрэгіянальнага, паколькі за Кубак на пляцоўку выйшлі змагацца не толькі маларыцкія каманды “Таптышка” і “Ветэраны”, але і каманды “Кобрын”, “Драгічын”, а таксама “Волга” і “Паўднёвы” з Брэста. Дарэчы, за каманду “Волга” выступалі трэнер, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, былы ігрок брэсцкага “Дынама”, барысаўскага “БАТЭ” і літоўскага “Атлантаса” Дзмітрый Мазалеўскі, а таксама цяперашні абаронца футбольнага клуба “Дынама-Брэст” Уладзімір Шчэрба.

Матчы турніру праходзілі ў дзвюх групах. Падчас спаборніцтва  кожная каманда правяла па дзве гульні. Затым былі праведзены стыкавыя матчы.

У выніковай турнірнай табліцы першае месца заняла каманда “Таптышка”, за  якую ігралі Юрый Бурштын,  Аляксандр Галавач,  Аляксандр Галоўчык,  Аляксандр Германюк, Руслан Каханюк, Аляксандр Мішчук, Дзяніс Рудык, Андрэй Троц і Дзмітрый Чуль. У рашаючым матчы  каманда кансервавагародніна­сушыльнага камбіната выйграла ў “Волгі” з лікам 1:0. Другая наша каманда – “Ветэраны” – з лікам 3:2 у стыкавым матчы ўступіла камандзе “Паўднёвы” і заняла на турніры чацвёртае месца. У гульні за 5-6 месцы мацнейшай стала каманда “Драгічын”, якая выйграла ў “Кобрына” з лікам 4:3.

Арганізатары Каляднага турніру па футзале сярод муж­чынскіх каманд вызначылі лепшых у розных намінацыях. Лепшым бамбардзірам спа­борніцтва прызнаны Аляксандр Германюк з “Таптышкі”. Лепшым іграком у каман­дзе кансервавагародніна­су­шыльнага камбіната стаў Аляксандр Галавач, у “Ветэранаў” – Аляксандр Ляпешка. Акрамя таго, памятным падарункам па выніках турніру адзначаны Аляксандр Закрутны з “Ветэранаў”.

Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”,  а таксама магазін “Мир спорта” (індывідуальны прадпрымальнік  Т.У. Струнец).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий