Валейбольны кубак навагодняга турніру па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд – у лясгаса

Каманда “Маларыцкага лясгаса стала пераможцай і заваявала кубак навагодняга турніру па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Ён праводзіўся на базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” ў рамках праграмы “Здаровы горад”. У спаборніцтве прыняло ўдзел чатыры каманды.

Па выніках турніру суддзі вызначылі лепшага іграка ў кожнай камандзе. У “Лясгасе” ім стаў Анатолій  Баброўскі, у “Савушкіна” – Вікторыя Засімовіч, у “Пагранічнікаў” – Руслан Альхімёнак, у “Каледжы” – Станіслаў Жукаў.

Турнір пацвердзіў, што маларытчане ўмеюць паказваць спартыўны ўзровень, які заслугоўвае высокай ацэнкі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

На здымку: каманда-пераможца  “Лясгас”.

Поделиться:
  •  
  • 18
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий