Служба ў Дзень памяці Мікалая Цудатворцы

Праваслаўныя вернікі 19 снежня адзначалі дзень памяці Мікалая Цудатворцы – аднаго з самых шанаваных праваслаўных святых.

У Беларусі шмат цэркваў названы ў гонар Мікалая Цудатворцы. 19 снежня ў гэтых храмах – прастольнае свята. У іх ліку – і царква г. Маларыты. У паня­дзелак у ёй прайшлі дзве бажэственныя літургіі, другая – саборам духавенства Маларыцкага благачыння, якую ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла. Падчас святочнага набажэнства адбыўся хрэсны ход вакол царквы, адслужаны малебен. Да вернікаў са словамі настаўлення звярнуўся благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Ён таксама зачытаў віншаванне старшыні Маларыцкага райвыканкама Рамана Жука, адрасаванае святарам, прыхаджанам.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 36
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий