Юрысконсульт Маларыцкага лясгаса прыняла ўдзел у рабоце расійска-беларускіх маладзёжных дэбатаў у Маскве

У Маскве ў Доме Саюзаў прайшлі першыя расійска-беларускія маладзёжныя дэбаты “Погляд моладзі Расіі і Беларусі на традыцыйныя каштоўнасці як фактар захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці”. Яны былі прысвечаны стагоддзю стварэння СССР і 23-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ініцыятарам сустрэчы прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Усерасійскай маладзёжнай арганізацыі ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі стала сенатар Савета Федэрацыі РФ Алена Афанасьева, якая праводзіць велізарную працу па кансалідацыі мала­дзёжнага руху Беларусі і Расіі.

У рабоце расійска-беларускіх маладзёжных дэбатаў прыняла ўдзел юрысконсульт Маларыцкага лясгаса, сакратар пярвічнай арганізацыі  Вераніка Кардзялюк. Мы па­прасілі яе падзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў міждзяржаўным мерапрыемстве.

– Тры дні ў Маскве былі надзвычай насычанымі на розныя падзеі,  – гаворыць Вераніка  Аляксандраўна. – Мы сустракаліся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Крутым, з дэпутатамі Парламенцкага  Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членамі Мала­дзёжнай  палаты пры Парламенцкім  Схо­дзе і Дзяржаўнай Думе, членамі Савета  маладых заканадаўцаў  Савета Федэрацыі, а таксама наведалі  Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, усклалі  кветкі да Магілы невядомага салдата на Чырвонай плошчы, прынялі ўдзел у квэсце “Гісторыя Саюзнай дзяржавы”,  наведалі  музей Цэнтральнага апарата ЛДПР.

Аднак самым запа­мінальным сталі дэбаты, у якіх прыняло ўдзел шмат маладых людзей з Беларусі і Расіі. Прывітальнае слова ўдзельнікам і арганізатарам форуму накіраваў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Падчас мерапрыемства адбылося абмеркаванне ролі традыцыйных каштоўнасцей як фактара захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.

Падчас дэбатаў размова ішла і пра мала­дзёжнае ўзаемадзеянне Расіі і Беларусі ў сфе­ры адукацыі, аб ролі студэнцтва і маладых даследчыкаў у вырашэнні задач навукова-тэхна­лагічнага развіцця дзвюх бра­тэрскіх дзяржаў. Таксама адбылося абмеркаванне неабходнасці захавання гістарычнай памяці аб подзвігу Салдата Перамогі. Было адзначана, што з наступнага года “Цягнік памяці” стане праектам Саюзнай дзяржавы, які будзе пашыраны. У ім у будучым годзе прымуць удзел старшакласнікі ўжо з пяці краін, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. Таксама  падчас дэбатаў адбылося падпісанне палажэння аб дыскусійным клубе.

Было прынята рашэнне праводзіць  расійска-беларускія маладзёжныя дэбаты кожны год.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий