Прызёры міжнароднага конкурсу “Ахова працы ва­­чамі дзяцей – 2022”

Юныя маларытчане прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе малюнкаў “Ахова працы ва­­чамі дзяцей – 2022”. 

– Галоўная мэта творчага спаборніцтва, якое прайшло пры падтрымцы Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Маларыцкага раёна, – расказвае намеснік начальніка  аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Ганчар, – гэта  фарміраванне ў дзяцей паважлівага стаўлення да працы, адказных паводзін у розных сітуацыях, разуменне значнасці бяспекі працы, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем вытворчага траўматызму і яго прафілактыкі, стымуляванне да вывучэння пытанняў аховы і бяспекі працы сродкамі дзіцячай мастацкай творчасці. Арганізатарам гэтага міжнароднага  конкурсу  стала Нацыянальная асацыяцыя цэнтраў аховы працы Расіі.

 На разгляд журы было прадстаўлена 1180 работ з некалькіх краін у трох узроставых катэгорыях. Дарэчы, на абласны этап  творчага спаборніцтва было накіравана 18 работ юных мастакоў нашага раёна. Журы  міжнароднага конкурсу  за ўдзел у заключным этапе адзначыла работы пяці маларытчан. Дыпломы намінантаў творчага спаборніцтва за свае малюнкі атрымалі Аляксандра Андарак  (“Будаўнікі”, Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі) і Паліна Жук (“У лесе”, Гвозніцкая СШ, 8 клас), дыпломы ўдзельніка – Ангеліна Мірчук і Багдан Кіцель (“Фіксікі”, “Будаваць трэба бяспечна”, выхаванцы дзіцячага сада № 6 райцэнтра), а таксама Іван Шахоўскі (“Працуй у касцы”, раённая гімназія,  2 “Г” клас).

Намінантаў і ўдзель­нікаў  міжнароднага конкурсу малюнкаў заахвоціў сваёй віта­міннай прадукцы­яй Маларыцкі кансер­ва­вагароднінасушыльны камбінат.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий