Творчыя перамогі навучэнцаў Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Скарбонка творчых дасягненняў навучэнцаў Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пастаянна папаўняецца ўзнагародамі рознага ўзроўню. Вось апошнія дыпломы, якія гэта пацвярджаюць. Яны заваяваны на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Да Года гістарычнай памяці была прымеркавана выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, якая мела на мэце фарміраванне грамадзянскасці, патрыя­тызму, нацыянальнай сама­свядомасці ў дзяцей і мола­дзі. Арганізатарамі творча­га спаборніцтва сталі Міні­стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і   Нацыянальны цэнтр  мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 Рэспубліканскае журы адзначыла дыпломамі работы, выкананыя Ганнай Зварыч (аб’яднанне па інтарэсах “Рукадзельны дэсант”, педагог Алена Паўловіч) і Паўлам Ляшко (аб’яднанне па інтарэсах “Фантазіі  дрывасека”, педагог Алена Горбік), а таксама Аляксеем Амеленчуком (дзіцячы сад №2, педагог Валянціна Карабейка),  Ганнай Хінец,  Арцёмам Варанчуком,  Алінай Саўчук, Аляксандрам Саўчуком і Соф’яй Косік (Збуражская СШ,  педагог Святлана Супрунюк). 

Янка Купала і Якуб Колас – пісьменнікі,  якіх ведае кожны. Іх творы – наша нацыянальная гордасць. Да 140-годдзя з дня нараджэння гэтых пісьменнікаў Міністэрства адукацыі і  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзілі рэспубліканскі конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”. Дыпломамі творчага спаборніцтва ўзнагароджаны Марыя Балюк (аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка творчасці”, педагог Юлія Ляшук),  Аляксандра Акачук (Хаціслаўская СШ,  педагог Любоў Мірчук),  Анастасія  Візер (аб’яднанне па інтарэсах “Фантазія”,  Лукаўская СШ, педагог Ала Алесяюк). Кожная творчая работа суправаджаецца радкамі з вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, што сведчыць аб цікавасці дзяцей да творчасці гэтых пісьменнікаў.

Таксама дыпломам адзначана маляўнічая работа “Дзіцячая бальніца будучыні” навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Вясёлы аловак” Дар’і Дацык. Пад кіраўніцтвам педагога Алены Горбік юная мастачка падрыхтавала малюнак для ўдзелу ў рэспубліканскай выставе-конкурсе “АрхНавацыя-2022”. Арганізатарам гэтага творчага спаборніцтва стала Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Віншуем пераможцаў!

 Мікалай   НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий