У Ма­ларыцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі адбыўся навагодні ранішнік “Цуды пад Новы год”

На Маларытчыне праходзяць мерапрыемствы штогадовай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

У яе рамках у Ма­ларыцкім  раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі адбыўся навагодні ранішнік “Цуды пад Новы год”.  Разам з Дзядулем Марозам,   Снягуркай,  Бабай Ягой,  іншымі казачнымі персанажамі ў госці да дзяцей завіталі старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Серада, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жан­чын” Наталля Іванова, начальнік Маларыцкага аддзялення Дэ­­­партамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карабчук, памочнік урача-гігіеніста Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Любоў Струнец.

Яны павіншавалі вы­хаванцаў раённага цэнт­ра карэкцыйна-развіццёвага навучан­ня і рэабілітацыі з Новым годам, уручылі ім салодкія падарункі. Усе разам вадзілі вакол ёлкі карагоды, спявалі і танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і цікавых конкурсах. Стварыць чароўную святочную атмасферу дапамаглі члены клуба ЮНЕСКА “Гагарынцы” Маларыцкай раённай гімназіі (кіраўнік Алена Сезік). Яны падрыхтавалі і правялі навагодні ранішнік.

Незвычайныя дэка­рацыі,  касцюмы казачных персанажаў, музычныя  кампазіцыі – усё гэта стварыла непаўторную навагоднюю атмасферу, пакінула запамінальныя ўражанні,  станоўчыя эмо­цыі.

Між  іншым,  свае нава­годнія падарункі выхаванцам раённага цэнт­ра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі перадалі  і традыцыйныя спонсары – прадстаўнікі СП ААТ “Брэстгазаапарат” (аддзел продажу).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 12
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий