У анлайн-рэжыме прайшоў абласны этап конкурсу даследчых работ “З навукай у будучыню”

Гонар Маларытчыны на ім абаранялі пераможцы ХХVІІІ раённай навукова-даследчай канферэнцыі вучняў “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Па выніках гэтага абласнога інтэлектуальнага спаборніцтва журы адзначыла тры работы  вучняў нашага раёна.

У секцыі “Фізіка” дыпломам ІІ ступені адзначана работа  “Маятнік Фуко”, якую падрыхтаваў вучань 9 класа Ляхавецкай СШ Даніла Бурштын пад кіраўніцтвам настаўніка Івана Кульбеды. Дыпломы ІІІ ступені атрымалі даследаванні “Паходжанне і значэнне беларускіх прозвішчаў на прыкладзе прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Чарнянскай СШ” вучаніцы 9 класа Чарнянскай СШ Сафіі Панядзельнік (секцыя “Руская мова”, настаўнік Аксана Бенясюк) і “Патэнцыял развіцця экалагічнага турызму ў заказніку «Арэхаўскі»” вучня 10 класа Ланской СШ Мікалая Шышко (секцыя “Геаграфія”, настаўнік Дзяніс Піпко).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий