Круглы стол “Саюз непарушны рэспублік свабодных: урокі гісторыі” прайшоў у Маларыце

Маларыцкая раён­ная арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання  ве­тэ­ранаў стала іні­цыя­тарам і аргані­за­тарам правядзення круглага стала “Саюз непарушны рэспублік свабодных: урокі гісторыі”.  Мерапрыемства бы­ло прымеркавана да Года гістарычнай па­мяці і стагоддзя з дня ўтварэння СССР. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднан­няў, вучні ўстаноў адукацыі горада, а таксама маларытчане розных узростаў і прафесій, якія падчас існавання Савецкага Саюза жылі і працавалі у розных яго месцах.

Ва ўступным слове старшыня раённай арга­нізацыі Беларускага гра­мадскага аб’яднання  ве­тэранаў Фёдар Галянчук адзначыў, што сто гадоў таму была створана ўнікальная па сваіх памерах,  мэтах і задачах шматнацыянальная дзяржава. Прынцыпы,  закладзеныя ў яе ідэалагічную і эканамічную аснову, дазволілі дасягнуць значных вынікаў ва ўсіх сферах жыцця. Яскравым прыкладам эфек­тыўнасці савецкай сістэмы з’яўляецца раз­віццё ў эпоху СССР на­шай рэспублікі. У кароткі тэрмін з адсталай ўскраіны царскай Расіі яна ператварылася ў перадавы рэгіён СССР, дзе не толькі з’явіліся магутная прамысловасць, перадавая сельская гаспадарка, але былі створаны ўсе ўмовы для захавання і прыросту насельніцтва, гарманічнага развіцця як асобнага чалавека, так і ўсяго народа, для росту матэрыяльнага дабрабыту людзей…

Цікавасць у прысутных выклікалі выступленні ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна старшыні Маларыцкага райвыканкама ў 1991-1997 гадах Сцяпана Ге­расімука, Мікалая Юхі­мука, які доўгі час жыў і працаваў у Расіі, а таксама – ветэрана Узброеных Сіл Расіі і Беларусі Мі­калая Мельніка і стар­шыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэ­раў” Сяргея Папко. Яны гаварылі аб тым, што Савецкі Саюз фармальна не існуе ўжо больш за 30 гадоў, але засталіся людзі савецкай загартоўкі. Яны дакладна ведаюць, што такое сяброўства, сумленная і шчырая праца на карысць краіны і гонар за пакаленне бацькоў-пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне. Таму стагоддзе СССР для іх – сапраўднае свята.

Падчас мерапрыемства гучала думка, што на гісторыю Савецкага Саюза можна глядзець з розных бакоў. Пры гэтым асабліва важна паказваць маладому пакаленню як станоўчыя, так і адмоўныя моманты былой магутнай краіны. Каб не паўтарыць памылак мінулага, неабходна яго добра ведаць. Задача тых, хто нарадзіўся ў СССР і памятае мінулыя часы, – вызначыць тыя актуальныя моманты і тэмы, якія наша моладзь павінна ведаць і вывучаць.

Аб тым, што сучасная моладзь не толькі памятае, але і сур’ёзна цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, займаецца яе даследаваннем, гаварыў вучань 11 “А” класа раённай гімназіі Яўген Бурда. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў сумесным беларуска-расійскім патрыятычным праекце “Цягнік Памяці”. Яўген Бурда адзначыў, што ўдзельнікі праекта даведаліся шмат новага. Яны пазнаёміліся з асноўнымі этапамі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Расіі, прынялі ўдзел у сустрэчах з ветэранамі,  наведалі месцы бая­вой славы,  музеі,  рэкан­струкцыі ваенных падзей, асветна-культурныя мерапрыемствы…

Падвёў вынікі работы круглага стала старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык.

– Без мінулага няма сучаснасці,  не можа быць будучыні, – адзна­чыў Алег Пятровіч. – Наша гісторыя, якой бы яна ні была, гэта той падмурак, які сёння дае нам магчымасць быць моцнымі і ўстойлівымі перад любымі пагрозамі і выпрабаваннямі. І тое, што вектар дзяржаўнай палітыкі накіраваны менавіта ў бок захавання гістарычнай памяці, перадачы яе будучым пакаленням, гаворыць аб тым, наколькі для дзяржавы і грамадства гэтая тэма актуальна і запатрабавана.

Напрыканцы мера­прыемства Фёдар Га­лянчук ад імя Цэнт­ральнага камітэта ка­муністычнай партыі Беларусі ўручыў Сцяпану Герасімуку памятны медаль “У  азнаменаванне стагоддзя  ўтварэння СССР”. Такі ж медаль будзе ўручаны і былому настаўніку Мельніцкай базавай школы Пятру Ківачуку.

Мікалай   НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий