Круг­лы стол у рамках рэс­публі­канскай акцыі “Праца, Спра­вядлівасць. Адказнасць” ў Маларыцкім кансер­ваваагародніна­сушыльным кам­бінаце

 

Дэпутат Палаты прад­стаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка на мінулым тыдні сустракалася са сваімі выбар­шчыкамі ў нашым раёне. Яна наведала Маларыцкі кансер­ваваагародніна­сушыльны кам­бінат. Тут прайшоў круг­лы стол у рамках рэс­публі­канскай акцыі “Праца. Спра­вядлівасць. Адказнасць”, іні­цыяваная палітвыканкамам Рэспуб­ліканскай партыі працы і справядлівасці. Сутнасць акцыі – паглядзець на варыянты матывацыі чалавека працы, на тыя праблемы, якія цяпер  існуюць,  знайсці шляхі іх вырашэння. 

У час сустрэчы на прадпрыемстве закраналіся актуальныя і надзённыя пытанні. Размова зайшла пра ролю партыйнага будаўніцтва ў абнаўленні палітычнага ландшафту краіны, навацыі ў рэгуляванні працоўных адносін, скіраваных на забеспячэнне стабільнага функцыянавання арганізацый і павышэнне даходаў работнікаў, працу над заканадаўчымі актамі па рэалізацыі змяненняў і дапаўненняў асноўнага закона, прынятых на рэферэндуме, пра пытанні сацыяльнага ўтрыманства, прычыны і наступствы яго, новы парадак правядзення дыспансерызацыі насельніцтва.

Падчас круглага стала сваімі думкамі па пытаннях, якія абмяркоўваліся, падзяліліся старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык, намеснік старшыні Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар кан­серваваагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук, дырэктар Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Алесік.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Жанна Стаціўка адзначыла, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы павінен быць менавіта чалавек працы, дзякуючы якому і ствараюцца ўсе даброты. Чалавек павінен разумець, што вынікі яго працы прыкметныя і цэняцца.

 

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий