Падарункі і віншаванні для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Піліпа Несцеравіча

 

Да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Піліпа Несцеравіча Дзібука з вёскі Брадзяцін на мінулым тыдні з пада­рункамі і віншаван­нямі завіталі шмат­лікія госці.

Чым далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым менш застаецца ў жывых яе непасрэдных сведкаў – былых франтавікоў,  партызанаў,   працаўнікоў тылу,  якія цаной свайго здароўя і жыцця набліжалі Вялікую Перамогу. Зусім мала засталося іх і ў нашым раёне. У вёсцы Брадзяцін жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Піліп Несцеравіч Дзібук.

Піліп Несцеравіч трапіў на 2-гі Украінскі фронт, калі яму не было яшчэ і дзевят­наццаці, а першае баявое хрышчэнне атрымаў у баі на тэрыторыі Аўстрыі. Былы кулямётчык успамінаў, што ў адным з жорсткіх баёў яго параніла, а пасля лячэння ў шпіталі ён зноў трапіў на фронт. Доўгачаканую пера­могу сустрэў на тэры­торыі Чэхаславакіі, а дэма­білізаваўся ў званні сяржанта толькі ў 1951 годзе.

1 студзеня 2023 го­да Піліп Несцеравіч адзначыў сваё 96-годдзе. З нагоды гэтай даты і надыходзячага свята Раства Хрыстова ветэрана наведалі прадстаўнікі раённай улады. Старшыня Маларыцкага райвыканкама Раман Жук і намеснік старшыні Станіслаў Ляшчук шчыра павіншавалі былога франтавіка,  пажадалі  моцнага здароўя,  бадзё­расці духу і,  нягледзячы на шаноўны узрост,  не паддавацца хваробам. Яны ўручылі ветэрану прадуктовы набор. Цёплыя словы ў свой адрас пачуў  Піліп  Несцеравіч і ад начальніка ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама Іны Панасюк, а таксама ад дырэктара Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людмілы Алесік, якія прыпаднеслі яму кветкі.

Наведаў ветэрана ў гэты дзень і старшыня Гвозніцкага сельвыканкама Аляксей Дзямінскі. Ён як прадстаўнік мясцовай улады часты госць у дамах вяскоўцаў,  жыве іх клопатамі,  дапамагае вырашаць надзённыя праблемы. А ветэраны вайны і працы  заўсёды пад асаблівай увагай дзяржавы.

Галіна ПРАКАПУК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий