Падарункі шматдзетным сем’ям у рамках рэспубліканскай акцыі “Цуды на Раство”

На Маларытчыне праходзіла дабрачынная рэспубліканская акцыя “Цуды на Раство”. У ёй актыўна ўдзельнічалі арганізацыі, установы, прадпрыемствы раёна.
У акцыі таксама прынялі ўдзел благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ніна Фядосава, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Марыя Тоўсцікава. Яны наведалі шматдзетныя сем’і ў аграгарадку Олтуш, вёсках Дворышча, Ланская, Заазёрная, Нікольская, а таксама ў г.Маларыта. Амаль 40 дзяўчынак і хлопчыкаў атрымалі падарункі, а сем’і – праваслаўныя календары, прадуктовыя наборы, якія падрыхтаваны маладзёжным брацтвам, праваслаўным сястрынствам у гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” і прыходам храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта.
На Раство, кажуць, сапраўды адбываюцца цуды, ажывае казка. Аднак самае сапраўднае цуда – гэта добрае сэрца людское, якое здольна любіць, спачуваць, спагадаць, дзяліцца сваёй цеплынёй і ўвагай. Шчаслівыя ўсмешкі дзяцей, якія расквечваюць твар, і словы падзякі – сапраўдны цуд! Галоўнае, каб ён не заканчваўся Раством.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий