Вынікі трэцяга (аб­ласнога) этапу рэс­публі­канскай алім­піяды

Завяршыўся трэці (аб­ласны) этап рэс­публі­канскай алім­піяды па вучэбных прадметах. Спабор­ніцтвы лепшых школь­нікаў вобласці прахо­дзілі ў некалькіх га­радах.

Гасцінна прымаў алімпіяду па вучэбным прадмеце «Матэматыка» Маларыцкі дзяржаўны аграрны каледж. На плённую працу ўдзельнікаў і членаў журы настроіла ўрачыстае адкрыццё алімпіяды. Падчас яго выступіў намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук, начальнік арганізацыйна-метадычнага ўпраўлення і каардынацыі павышэння кадраў Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Плісюк,  кандыдат фізіка-матэматычных навук Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта старшыня журы  Аляксандр Грынько.

Гонар Маларытчыны на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды абаранялі 24 вучні. Трынаццаць з іх – з раённай гімназіі, сем – з СШ №2, два – з Олтушскай СШ, і па аднаму з Лукаўскай і Ланской сярэдніх школ. Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў скарбонка дасягненняў Маларытчыны папоўнілася 16 дыпломамі.

Днямі з уладальнікамі дып­ломаў абласной алімпіяды сустрэлася намеснік начальніка па адукацыі райвыканкама Лідзія Пішчык. Яна павіншава­ла вучняў з выніковым выступленнем на інтэлектуальных спаборніцтвах і заслужанымі ўзнагародамі, пажадала не спыняцца на дасягнутым, заўсёды верыць у сябе, ісці смела да вяршыняў поспеху.

Віншаванні ў гэты дзень прымалі Ульяна Смаль (раённая гімназія,  дыплом І ступені па гісторыі,  васьмікласніца,  якая выступала за 10 клас,  настаў­нік Ірына Сацюк),  дзевяціклас­нік Андрэй Ніканчук (раённая гімназія, дыплом ІІ ступені па матэматыцы, настаўнік Таццяна Дацык),  дзевяцікласнік Мікіта Сланеўскі (раённая гімназія, дыплом ІІ ступені па інфарматыцы, настаўнік Ігар Гардынец),  адзінаццацікласнік Яўген Бурда (раённая гімназія, дыплом ІІ ступені па гісторыі, настаўнік Ірына Сацюк),  а таксама дзевяцікласнікі Мікіта Перашчук і Уладзімір Рачынскі, дзесяцікласнік Ілья Крэнь (раённая гімназія, дыпломы ІІІ ступені па інфарматыцы, настаўнік Ігар Гардынец), дзе­вяцікласніца Ксенія Сце­панюк (Лукаўская СШ, дып­лом ІІІ ступені па хіміі, нас­таўнік Вячаслаў Пацук), адзінаццацікласніца Маргарыта Федарук (раённая гімназія,  дыплом ІІІ ступені па біялогіі, настаўнік Нэлі Шпетная), дзевяцікласнікі Ганна Кардзялюк,  Анастасія Меляшчук, Аліна Хапалюк (СШ №2, дыпломы ІІІ ступені па фізіцы, настаўнік Сяргей Марашчук), дзесяцікласнік Ілья Шульга (СШ №2, дыплом ІІІ ступені па фізіцы, настаўнік Сяргей Марашчук),  адзінаццацікласнік Яўген Крэнь (Ланская СШ, дыплом ІІІ ступені па фізіцы, настаўнік Ніна Канашук),  дзесяцікласнік Раман Смаль (Олтушская СШ, дыплом ІІІ ступені па гісторыі, настаўнік Кацярына Алесік), адзінаццацікласніца Марыя Бурштын (раённая гімназія,  дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве,  настаўнік Ірына Сацюк).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий