Чаму я чытаю “Голас часу”?

Васіль Пятровіч Пішчык (на здымку) працуе ў добраахвотнай пажарнай дружыне СВК “Хаціслаўскі”. Лічыць сябе актыўным чытачом “раёнкі”:
– Як толькі з’явілася яна ў нашым доме, а было гэта ўжо больш за 40 гадоў назад, з таго часу я ёй і не здраджваў. Па-першае, люблю газету за тое, што яна ўсебакова адлюстроўвае жыццё нашага раёна, у прыватнасці нашай гаспадаркі, вёсак Хаціслаў і Мельнікі. Па-другое, люблю за першую старонку асабліва, бо на ёй заўжды ёсць нешта галоўнае, што адбылося за апошнія дні. Напрыклад, увесь месяц, калі ішло жніво, газета цікава расказвала пра людзей, занятых на ім, паказвала, хто ў перадавіках. Я бачыў фотаздымкі знаёмых і незнаёмых мне людзей, цікава было сачыць за Дошкай гонару, тым больш прыемна, што прозвішчы і нашых перадавікоў былі на ёй. Па-трэцяе, люблю “раёнку” за тое, што яна публікуе шмат душэўных артыкулаў, прачытаўшы якія, і сам становішся дабрэйшым. А дабрыні нам усім цяпер вельмі падчас не хапае…

Опубликовано в “ГЧ” 17.08.2013 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий