Прайшло Х адкрытае зімовае першынство па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд
На базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” прайшло Х адкрытае зімовае першынство па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд. Яно праводзілася раённым фізкультурна-спартыўным клубам пры падтрымцы раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”. За права называцца мацнейшай і Кубак спаборніцтва змагалася сем каманд: “Теам”, “Таптышка”, “Арыён”, “НікМа”, “ФСК «Юні»”, “Ліцэй” і “РАУС”. У асноўным раўдзе каманды ігралі па кругу. Затым чатыры мацнейшыя выйшлі ў плей-оф, дзе гульні таксама праходзілі па кругу, але без уліку ачкоў, набраных раней.
Пераможцам першынства стала каманда “Теам”. Другое выніковае месца ў турнірнай табліцы заняла каманда “Арыён”, трэцяе – “Таптышка”. Лепшым бамбардзірам спаборніцтва стаў Аляксандр Галавач “(Таптышка”), лепшым іграком – Раман Самасюк (“Теам”), лепшым варатаром – Валерый Трэбік (“Арыён”).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас першынства па міні-футболе.