Прадстаўнікі ГА «Беларускі фонд міру» і ГА «Белая Русь» наведалі Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду

Па традыцыі у сакавіцкія дні старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Бурштын і старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Алена Серада наведваюць з падарункамі Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду.

Часовы прытулак у Вялікарыцкай бальніцы гэтай зімой знайшлі 17 адзінокіх састарэлых жыхароў раёна. Тут для іх створаны належныя ўмовы, ёсць усё неабходнае для камфорту, забяспечаны догляд медыцынскага персаналу. Але ўвагі ніколі не бывае многа. І пажылыя людзі заўжды з задавальненнем сустракаюць гасцей, чакаюць такія мерапрыемствы, каб паразмаўляць, пачуць цёплыя словы, адчуць увагу. Душэўнай была сустрэча і на гэты раз. А завяршылася яна фотаздымкам на памяць.

Аліна СВЯТЛОВА.

Фота прадастаўлена раённай арганізацыяй ГА «Белая Русь».

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий