Тэматычныя пляцоўкі, гульні і канцэртная праграма: сем’і сабраў фестываль

14 мая, на пляцоўцы перад ГДК прайшоў фестываль сямей «Сям’я – за мір і стварэнне». Свае тэматычныя пляцоўкі для наведвальнікаў разгарнулі аддзел па надзвычайных сітуацыях, раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел  абслугоўвання дзіцячага чытача раённай бібліятэкі, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтральная раённая аптэка № 14, раённыя камітэты грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», царкоўная лаўка храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра. Працавалі гандлёвыя кропкі, дэманстраваліся  тэматычныя відэаролікі, былі арганізаваны бяспройгрышная латарэя, фотазона тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, для дзяцей – батут. Падчас фестывалю сямей прайшла выстава малюнкаў «З Днём сям’і, любові і вернасці!» вучняў выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Яны таксама праводзілі пленэр «Мір і стварэннне вачамі дзяцей». Для дзяцей рознага ўросту на пляцоўцы перад ГДК Ала Шабогінга і Зоя Ляшчынская правялі  забаўляльна-гульнявую праграму.

Затым усіх гараджан і гасцей горада запрасілі на святочны канцэрт «Шчасце ёсць!». Падчас яго са шчырымі словамі віншаванняў, пажаданнямі ўсяго найлепшага да прысутных у зале звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук і клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра іерэй Сергей Раманко. Шмат станоўчых эмоцый выклікала выступленне  самадзейных артыстаў.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий