Свята “Маё сяло – ты песня і лягенда” для жыхароў аграгарадка Чарняны

“Маё сяло – ты песня і лягенда” – на свята з такой назвай запрасілі арганізатары жыхароў аграгарадка Чарняны.

Шчырыя святочныя віншаванні прымалі чарнянцы ад старшыні сельвыканкама Валянціна Якімука і намесніка дырэктара ААТ “Чарняны” Казіміра Сядлецкага.

Гісторыя любога населенага пункта складаецца з лёсаў яго жыхароў. Таму на свяце успомнілі доўгажыхароў – Веру Аляксандраўну Кулічык, якой споўнілася сёлета 99 гадоў, Сяргея Лявонцьевіча Якімука, Вольгу Канстанцінаўну Букач, Леаніду Антонаўну Люкевіч, Ганну Рыгораўну Кулічык, Веру Сямёнаўну Астапук, якім па 85 гадоў. Не забылі і пра самых маленькіх чарнянцаў. Віншаванні і падарункі прымалі бацькі Аляксандра Мароза, Марціна Кулічыка і Ніла Ціхановіча. Уганароўвалі на свяце і мнагадзетных бацькоў. На сцэну запрасілі 11 семьяў, у якіх выхоўваецца пяцёра, чацьвёра і трое дзяцей.

Сёлетні год у Чарнянскім сельсавеце багаты на юбіляраў сяменых урачыстасцяў. З благадатным вяселлем  – 70 гадоў сямейнага жыцця – віншавалі на свяце Сцяпана Емяльянавіча і Аляксандру Рыгораўну Гарастовічаў, з дыяментавым вяселлем – 60 гадоў сямейнага жыцця – Сяргея Лявонцьевіча і Кацярыну Васільеўну Якімук, з ізумрудным вяселлем (55 гадоў – разам) – Паўла Паўлавіча і Марыю Міхайлаўну Міцюк, з залатым вяселлем – Анатоля Фёдаравіча і Веру Фёдараўну Ніканчук, з сапфіравым вяселлем – Сцяпана Сяргеевіча і Валянціну Аляксандраўну Асіюк і Міхаіла Мікалаевіча і Веру Мікалаеўну Сцепановіч, з сярэбраным вяселлем – Уладзіміра Дзмітрыевіча і Святлану Васільеўну Кульжык і Аляксандра Валер’евіча і Святлану Рыгораўну Кіцель.

У цэнтры ўвагі былі таксама гаспадары, чые двары заслугоўваюць самай высокай адзнакі, бо вызначаюцца парадкам, чысцінё і добраўпарадкаванасцю. У ліку такіх Аляксандр і Вольга Пятручыкі, Любоў і Валерый Ляшчынскія, а таксама Ірына Ярмольчык.

Усім, каго вызначалі на свяце, былі ўручаны падарункі, якія атрымалася зрабіць дзякуючы Маларыцкаму кансервавагароднінасушыльнаму камбінату і магазіну “Ваяж” (гаспадар – Васіль Захарчук). Добра пастараліся, каб узняць настро жыхароў аграгарадка работнікі сельскага Дома культуры на чале з загадчыцай Людміла Самасюк.

Каларыт святочнаму мерапрыемству надавала выстава народнай творчасці. Дзяцей чакалі атракцыёны, знаёмства з прафесіямі пажарнага і пагранічніка, смачная салдацкая каша, дожджык  ад выратавальнікаў, які асвяжыў у спякоту, а таксама цудоўныя песні у выкананні народнага калектыва “Чарняначка”.

Аліна Святлова.

Фота прадастаўлена Чарнянскім сельвыканкамам.

Поделиться:
  •  
  • 20
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий