Маларыцкі ТЦСАН правёў дабрачынную акцыю
На Маларытчыне прйшла дабрачынная акцыя “Збярэм партфель у школу”, якую арганізаваў калектыў дзяржаўнай установы “Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Задача акцыі – дапамагчы сем’ям, якія патрапілі у складаную жыццёвую сітуацыю, акружыць дзяцей з такіх сем’яў увагай, цеплынёй і клопатам.
Як адзначыла спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Маларыцкага ТЦСАН Іна Касцючык, дапамогу ў правядзенні акцыі аказалі Маларыцкі райкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, калектывы Брэсцкага філіяла РУП “Белмытнясервіс” і пагранічнай камендатуры “Маларыта”, а таксама маларытчанка Людміла Карнялюк. Да новага навучальнага года наборы канцэлярскіх прылад атрымалі 62 дзіцяці.
Арганізатары акцыі і сем’і, якім была аказана дапамога, выказваюць шчырую падзяку ўсім нераўнадушным людзям, якія прынялі актыўны ўдзел у добрай справе.
Аліна Святлова.
Фота з альбома Маларыцкага ТЦСАН.