Интеллектуальный турнир игры “Что? Где? Когда?” объединил юных знатоков Малоритского района
На базе раённай гімназіі прайшоў раённы чэмпіянат абласнога сінхроннага турніру па гульні “Што? Дзе? Калі?” У традыцыйным інтэлектуальным спаборніцтве прыняло ўдзел 12 каманд з 11 устаноў адукацыі раёна. Чэмпіянат складаўся з трох тураў, у кожным з якіх было прадугледжана па 12 пытанняў рознай тэматыкі і складанасці. Камандам даводзілася на працягу хвіліны – а менавіта столькі адводзілася на пошук адказу – не толькі ўспамінаць канкрэтныя факты, але і актыўна ўключаць логіку.
У выніковай турнірнай табліцы першае месца ў раённым чэмпіянаце заняла каманда “Залатыя эрудыты” раённай гімназіі ў складзе сямікласнікаў Валерыі Харык, Кірыла Піліпука, Кірыла Мухі, Глеба Алексюка, Уладзіслава Шуміліна і Яраслава Навумчыка (кіраўнік Леанід Лук’янчук). На другім месцы па суме набраных ачкоў апынулася каманда “Эрудыты” Ляхавецкай СШ (кіраўнік Алена Бурштын), трэцяе – каманда “Фартуна” з Дарапеевіцкай СШ (кіраўнік Зінаіда Барысюк).
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.











