У Малоритских школьников в разгаре осенние каникулы

У школьнікаў – асеннія канікулы. Арганізаваць падчас іх паўнацэнны актыўны адпачынак – задача не толькі бацькоў, але і педагогаў, выхавацеляў, розных устаноў адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту.

З панядзелка ва ўстановах адукацыі праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Году міру і стварэння, увекавечанню подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ахове помнікаў гісторыі, прыроды і культуры, арганізоўваюцца паходы і экскурсіі. Падчас асенніх канікул запланавана правядзенне першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Адначасова ажыццяўляецца падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў раённай канферэнцыі “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. Не застаецца па-за ўвагай і прафарыентацыйная работа, якая скіравана на тое, каб дапамагчы школьнікам вызначыцца з будучай спецыяльнасцю.

Для 190 вучняў раённай гімназіі, сярэдніх школ  №№ 1 і 2,  Олтушскай і Вялікарыцкай сярэдніх школ асеннія канікулы яшчэ запомняцца і адпачынкам  у прышкольных аздараўленчых лагерах. Для дзяцей арганізавана трохразовае харчаванне, комплекс адукацыйных і аздараўленчых мерапрыемстваў.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий