Як стаць лётчыкам? Старшакласнікі даведаліся ў выкладчыкаў і курсантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі
На базе раённай гімназіі прайшла прафарыентацыйная сустрэча з выкладчыкамі і курсантамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. На яе былі запрошаны старшакласнікі раённай гімназіі, СШ № 1 і 2, Олтушскай, Ланской, Лукаўскай, Гвозніцкай, Арэхаўскай сярэдніх школ Маларытчыны.
Пра асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, побыт курсантаў расказаў начальнік кафедры сродкаў наземнага забеспячэння палётаў палкоўнік Яўгеній Капцэвіч.
Вучні старшых класаў таксама даведаліся аб выніках прыёмнай кампаніі 2023 года ва ўстанову адукацыі, прахадных балах, аб тым, якія прафесіі можна ў ёй атрымаць, аб арганізацыі навучальнага працэсу і размеркаванні, а таксама, якімі якасцямі павінен валодаць будучы лётчык. На ваенным факультэце акадэміі авіяцыі, пачынаючы з 2023 года, таксама навучаюцца і дзяўчаты, якія асвойваюць спецыяльнасць па тэхналагічнай і тэхнічнай эксплуатацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў (тэрмін навучання 4 гады).
Падчас прафарыентацыйнай сустрэчы прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адказалі на пытанні старшакласнікаў.
Таксама ў раённай гімназіі была арганізаван выстава беспілотных лятальных апаратаў і абмундзіравання лётчыкаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.