Якая каманда стала мацнейшай у ваенна-спартыўнай гульні “Арляняты вучацца лятаць”

На базе раённай гімназіі прайшло занальнае мерапрыемства – ваенна-спартыўная гульня “Арляняты  вучацца лятаць”, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі  ўдзел старшакласнікі  ўстаноў адукацыі горада. Ганаровымі гасцямі  мерапрыемства сталі салдаты  тэрміновай службы пагранкамендатуры “Маларыта”.

Мацнейшая каманда занальнага мерапрыемства вызначалася  па выніках сямі выпрабаванняў. Юнакам неабходна было  пераадолець  паласу перашкод, зрабіць разборку/зборку аўтамата Калашнікава, праверыць сваю трапнасць у ДАРТСе і кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо,  даць як мага больш правільных адказаў у інтэлектуальнай віктарыне “Служу Айчыне!”, праспяваць ваенна-патрыятычную песню.

Па выніках  усіх выпрабаванняў найбольшую колькасць балаў набрала каманда  юнакоў “Армейцы”  раённай гімназіі ў складзе Мікалая Пачынчука, Багдана Селеха, Арцёма Стасюка, Арсенія Галоўчыка, Паўла Алесіка, Ільі Паўлоўскага, Арсенія Гадзецкага, Аляксея Антановіча, Аляксея Піскуна.

Другое месца на занальным спаборніцтве заняла каманда СШ №2, трэцяе – СШ №1.

Мікалай   НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

         

Поделиться:
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий