ФК «Маларыта» – у ¼ фіналу чэмпіянату Брэстчыны

Працягваецца чэмпіянат Брэстчыны па міні-футболе сезона 2023-2024 гадоў, прымеркаваны да 85-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці. Спаборніцтва мае статус занальнага турніру І лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе. Мацнейшыя каманды прымуць удзел у фінальным турніры гэтага спаборніцтва.

Чэмпіянат праводзіцца ў тры этапы. Першы – у занальных турнірах, якія праходзяць па тэрытарыяльным прынцыпе: Брэсцкая зона («Захад») і Баранавіцкая зона («Усход»). Са снежня 2023 года па сакавік 2024 года вызначаюцца па два ўдзельнікі фінальнай стадыі. Права на ўдзел у фінальным турніры атрымліваюць пераможцы групавых турніраў. Акрамя гэтага, у стадыі плэй-оф вызначаюцца яшчэ два ўдзельнікі. Каманда, якая заняла другое месца зоны «Захад», разыгрывае месца ў фінальным турніры з трэцяй камандай зоны «Усход». А другая каманда зоны «Усход» згуляе з трэцяй камандай зоны «Захад». Чатыры каманды выходзяць у фінальны турнір, які пройдзе ў сакавіку–красавіку 2024 года.

Каманда ФК «Маларыта» пасля праведзеных шасці гульняў замацавалася на першым месцы ў турнірнай табліцы зоны «Захад». Маларытчане выйгралі ўсе шэсць гульняў і набралі 18 ачкоў, апярэдзіўшы каманды «Прыбужжа» (Брэсцкі раён), МФК «Камянец» і «ДЮСШ» (Жабінскаўскі раён).

У стадыі фінальнага турніра каманда ФК «Маларыта» ў сакавіку сыграе з камандай ФСК «Крэчат» (г.Бяроза). Калі маларытчане па выніках дзвюх гульняў возьмуць верх над гэтай камандай, то выйдуць у фінал чэмпіянату.

Навум Мікалаеў.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий