Прошло первенство Малоритского района по бильярду

Прайшло першынство Маларыцкага раёна па більярдзе ў асабістым заліку сярод мужчын. Яго арганізатарам  стаў Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб пры падтрымцы сектара культуры райвыканкама, а таксама – Маларыцкай ЖКГ.

У спаборніцтве прыняло ўдзел 11 аматараў гэтай гульні. Яно праводзілася па дзеючых правілах гульні ў більярд “Свабодная піраміда” (алімпійская сістэма, да двух паражэнняў).

Ва ўпартай двухдзённай барацьбе першае месца ў першынстве заняў Юрый Фёдараў, другое – Уладзімір Алесік, трэцяе – Павел Нікіцін.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий