Працоўная моладзь раёна спрабавала свае сілы ў інтэлектуальнай гульні “Бітва розумаў”

Для арганізацыі вольнага часу працоўнай моладзі раённы камітэт грамадскага аб’яднання  “БРСМ” арганізаваў і правёў інтэлектуальную гульню “Бітва розумаў”. Спонсарам мерапрыемства выступіла Маларыцкае райспажыўтаварыства. За права называцца самай інтэлектуальнай  у гульні змагалася тры каманды: “Легенды смеху” СУП “Савушкіна”, “Кропка кіпення” СУП “Хаціслаўскі” і “Сабе на розуме” Маларыцкага лясгаса. Удзельнікі  спаборніцтва прадэманстравала добрыя веды, эрудыцыю, кемлівасць, адказваючы на пытанні ў чатырох турах (у кожным – па дзесяць) з розных сфер жыцця.

У напружанай барацьбе лепшай стала каманда Маларыцкага лясгаса ў складзе Таццяны Гладун, Сяргея Гладуна, Дзмітрыя Бейнаровіча, Веранікі Кардзялюк і Аляксандры Кардзялюк. На другім месцы апынулася каманда СУП “Хаціслаўскі”, на трэцім – СУП “Савушкіна”. Члены каманд інтэлектуальнага спаборніцтва атрымалі не толькі заслужаныя ўзнагароды, але і станоўчыя эмоцыі.

Па словах удзельнікаў “Бітвы розумаў”, спаборніцтва для іх стала не толькі месцам, дзе можна было прадэманстраваць  свае веды, але і пагутарыць, абмеркаваць набалелыя і надзённыя пытанні, пазнаёміцца.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий