Новае аблічча старых дарог Маларытчыны
На Маларытчыне шмат робіцца па рамонце і добраўпарадкаванні дарожнага пакрыцця. Шляхі зносін, якія па тэрыторыі раёна былі пракладзены шмат гадоў таму, паступова набываюць новае сучаснае аблічча. Запланаваныя работы паэтапна праводзяцца ў адпаведнасці з “Праграмай па бягучым рамонце аўтамабільных дарог Маларыцкага раёна на 2024 год” сіламі Маларыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №179 КУП “Брэстаблдарбуд”.
Апошняе таму пацвярджэнне – бягучы рамонт аўтамабільнай дарогі Н-773 Хаціслаў – Отчын – Добрае – Перавое. Будзе абноўлена 2 кіламетры 9 метраў дарожнага пакрыцця. Для выканання неабходнага аб’ёму работ (ахова пакрыцця пераходнага тыпу) з абласнога бюджэту будзе затрачана больш за 767 тысяч рублёў.
Па словах прараба Валерыя Захарчука, укладка асфальта-бетоннага пакрыцця на ўчастку дарогі будзе завершана да канца сакавіка. З камфортам па абноўленай дарозе можна будзе праехаць з аграгарадка Арэхава ў аграгарадок Хаціслаў.
Па словах начальніка Маларыцкага ДРБУ № 179 Юрыя Алексеюка, плануецца, што за 2024 год у раёне будзе абноўлена 18,9 кіламетра мясцовых дарог.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота Алега Крэмянеўскага.














