Юные журналисты Малоритчины стали участниками акции “Студент на один день”

          Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна правяла навукова-практычны семінар “Кафедра – школа” для педагогаў  і вучняў, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Юны журналіст” і з’яўляюцца членамі маладзёжнай рэдакцыі Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Асноўная мэта мерапрыемства – фарміраванне навыкаў прафесійнага самавызначэння вучняў, развіццё іх творчых здольнасцей, выхаванне інфармацыйнай культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі, аказанне дапамогі абітурыентам у выбары будучай прафесіі.

          Падчас навукова-практычнага семінара юныя журналісты Маларытчыны бліжэй пазнаёміліся з філалагічным факультэтам, сталі ўдзельнікамі акцыі “Студэнт на адзін дзень” і пабывалі на адкрытых занятках разам са студэнтамі філфака. Запамінальнай стала  аглядавая экскурсія  па вучэбных аўдыторыях факультэта. Падчас сустрэчы з загадчыкам кафедры рускай літаратуры і журналістыкі  кандыдатам філалагічных навук Людмілай Скібіцкай вучні аб’яднання па інтарэсах  “Юны журналіст”  атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.  Таксама былі вызначаны формы далейшага супрацоўніцтва калектыву кафедры і педагогаў Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

          Уражаннямі ад наведвання дзеліцца вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі Алеся Волчук:

          –Я пабывала на філфаку БрДУ імя А.С. Пушкіна і пагрузілася ў яго атмасферу. Запамінальным для мяне стала многае, у тым ліку – наведванне адкрытай пары, дзе змагла адчуць сябе сапраўднай студэнткай. Падрабязны разбор тэорыі, а пасля прымяненне яе на практыцы ўразіў мяне. Акцэнт на ўменне разважаць і лагічна думаць імпанавала майму разуменню прадмета. Пабываўшы на філфаку, упэўнілася, што дакладна сюды буду паступаць вучыцца.  

Мікалай   НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий