Анатолій Бурштын узнагароджаны Пісьмом падзякі Савета Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”

Старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатолій Бурштын узнагароджаны  Пісьмом падзякі Савета Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Яго  ўручаў старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Пухальскі. Павіншаваў з узнагародай Анатолія Якаўлевіча і старшыня Маларыцкага райвыканкама Раман Жук.

Анатолій Бурштын атрымаў Пісьмо падзякі за актыўны ўдзел у рабоце арганізацыі, накіраванай на патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці землякоў, сацыяльную падтрымку ветэранаў, інвалідаў і членаў сямей загіну­лых.

Маларыцкая раённая асацыяцыя воінаў-інтэрнацыяналістаў была створана ў чэрвені 1996 года. У кастрычніку 1999 года яна ўвайшла ў склад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Цяпер у ёй налічваецца 42 ча­лавекі.

Раённая арганізацыя право­дзіць шмат розных мерапры­емстваў: урокі муж­нас­ці, сустрэчы з вучнямі ўста­ноў адукацыі, наведванне магіл загінулых і памерлых ветэра­наў вайны ў Афганістане, доб­раўпарадкаванне іх магіл, ушаноўванне і він­шаванне членаў арганізацыі з юбілейнымі датамі, абарона правоў і інтарэсаў афганцаў, дапамога ў вырашэнні надзённых пытанняў.

Анатолій Бурштын на тэр­міновую службу у армію быў прызваны ў маі 1980 года пасля заканчэння Маларыцкага СПТВ-11. Трапіў у артылерыйскія войскі ў горад Скопін Разанскай вобласці. Служыў механікам-вадзіцелем артылерыйскага цягача. Незабыўны і небяспечны Афганскі этап, 25 сакавіка 1981 года – 10 ліпеня 1982 года, пакінуў значны след у жыцці.

Пасля месяца службы ў гора­дзе Тэрмез, дзе базіравалася перавалачная база савецкіх войскаў, Анатолій Бурштын трапіў на сапраўдную вайну. Служыў ён у мотастралковым палку, які базіраваўся на поўначы Афганістана. Пазней быў пераведзены ў ісламскі батальён спецназу, які прымаў удзел у штурме палаца Аміна. Неаднойчы мужчына знаходзіўся на валаску ад смерці.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий