У СШ №2 прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”
СШ №2 стала месцам правядзення раённага этапу рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”, прымеркаванай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна праводзілася сярод малодшых членаў грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання, фізічнага развіцця членаў піянерскай арганізацыі. Арганізатарамі “Зарнічкі” сталі аддзел па адукацыі райвыканкама і Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яны лічаць, што выхаванне патрыятычных пачуццяў павінна пачынацца з малых гадоў, а “Зарнічка” якраз і заклікана абудзіць цікавасць да ваеннай гісторыі краіны і абароны Радзімы.
За званне мацнейшай сёлета змагалася дзевяць каманд устаноў адукацыі раёна. “Зарнічка” – гэта каманднае спаборніцтва па выкананні інтэлектуальных і абаронна-спартыўных заданняў. Яна ўключала агляд строю акцябрацкіх войск “Будзь гатовы!”, спаборніцтва “Маленькія грамадзяне вялікай краіны” (віктарына), “Ваенізіраваную эстафету” (каманднае пераадольванне перашкод). Акцябраты-зарнічнікі выдатна справіліся з усімі выпрабаваннямі гульні, паказалі сябе не толькі смелымі, але і спрытнымі, хуткімі, дружнымі, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.
У выніку напружанай барацьбы першае месца заняла каманда “Пілоты” раённай гімназіі (кіраўнікі – Леанід Лук’янчук і Ірына Каламіец) у складзе чацвёртакласнікаў Максіма Сезіка, Мікіты Леўчука, Марыі Вагнер, Багдана Свістунова, Дарыны Дзямчук, Ксеніі Стасевіч, Арцёма Некрашэўскага, Ігната Смаля, Івана Віславуса, Міланы Гегіс. На другім месцы апынулася каманда Макранскай СШ, на трэцім – Олтушкай СШ. Лепшым капітанам стаў Мікіта Сезік з раённай гімназіі.
Хутка “Пілоты” будуць абараняць гонар раёна на аналагічных абласных спаборніцтвах.
Мікалай НАВУМЧЫК.