У раённай бібліятэцы прайшоў чарговы круглы стол
Асноўнай яго тэмай для абмеркавання стаў VII Усебеларускі народны сход. У рабоце круглага стала прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна. На яго таксама былі запрошаны старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Серада, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Губарэвіч, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Фёдар Галянчук і маларытчане, якія ўжо на заслужаным адпачынку.
Падчас сустрэчы Кацярына Паздзяйкіна падзялілася сваімі ўражаннямі, пазнаёміла з пытаннямі, якія разглядаліся, з асноўныя вынікамі і тэзісамі двухдзённага маштабнага форуму, засяродзіла ўвагу на ключавых аспектах развіцця грамадства і краіны ў цяперашні момант. Таксама ўвага была звернута на двух зацверджаных стратэгічных дакументах (Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь), на тым, як важна сёння быць моцнымі, адзінымі і згуртаванымі ў адстойванні інтарэсаў роднай краіны. Кацярына Паздзяйкіна падкрэсліла, што сёння наша краіна з’яўляецца адным з нямногіх у свеце астраўкоў бяспекі, але яе захаванне шмат у чым залежыць ад кожнага з нас
–Усебеларускі народны сход – знакавая падзея, – адзначыла член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. – Ён упершыню прайшоў у новым канстытуцыйным статусе, стаў пачаткам новага этапу ў жыцці нашай краіны. Цяпер Усебеларускі народны сход зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку краіны, іншыя стратэгічныя пытанні.
Больш падрабязна і грунтоўна Кацярына Паздзяйкіна спынілася на асноўных палажэннях праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненнях законаў па пытаннях ветэранаў”, які быў прыняты ў першым чытанні 17 красавіка гэтага года.
Па словах дэпутата, праект прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства па пытаннях ветэранаў і закранае два блокі ключавых змен. Па-першае, гэта ўзмацненне сацыяльных ільгот і гарантый асобным катэгорыям ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашызму і воінам-інтэрнацыяналістам. У законапраекце закладваюцца такія льготы, як бясплатнае прадастаўленне лекаў, тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне.
Па-другое, прадугледжваецца змяненне падыходаў па статусе “ветэран працы”. Прапануецца закласці парог для яго атрымання: стаж для жанчын – 40 гадоў, для мужчын – 45. Для грамадзян, якія зарабілі такі працяглы стаж, закладваецца норма, якая прадугледжвае адпаведнае павышэнне пенсіі. Асноўная мэта змяненняў у законе – падняць статус чалавека працы, стымуляваць на працяглую працоўную дзейнасць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.