Дыплом І ступені атрымала каманда “Таптышка” на абласной КВіЗ-гульні “Ведаць, каб помніць!”

Дыплом І ступені і статуэтка – такі вынік дасягнула маларыцкая каманда “Таптышка” на абласной КВіЗ-гульні “Ведаць, каб помніць!”, якая была прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Ініцыятарам правядзення гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва стаў старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Яго ідэю падтрымала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Шатлікава.

‒Мерапрыемства праводзілася і з такой мэтай, як знаёмства моладзі Маларытчыны з працоўнай моладдзю іншых рэгіёнаў Брэстчыны для наладжвання сувязей, абмену вопытам работы, абмеркавання актуальных  і надзённых пытанняў маладзёжнай палітыкі, ‒ гаворыць Алег Якубчык. ‒ Планамерная работа ў гэтым накірунку будзе спрыяць больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў розных галінах жыццядзейнасці, выпрацоўцы іх актыўнай жыццёвай пазіцыі.

КВіЗ-гульня прайшла на базе Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў. Гонар Маларытчыны абаранялі першы сакратар раённага каміэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік, вучань 11 “А” класа раённай гімназіі Яўген Бурда,  настаўнікі Макранскай СШ Артур Трусевіч і Анастасія Саўчук, інспектар Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ганна Заяц, а таксама маладая сям’я  маларытчан Кацярыны і Кірыла Драпаш.

КВіЗ-гульня складалася з шасці тураў, у кожным з якіх было па сем пытанняў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Журы ўзначальвала Тамара Шатлікава. Ганаровымі гасцямі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі Алег Якубчык і старшыня ветэранскай арганізацыі работнікаў педагагічнагай працы і галіновага прафсаюза Маларытчыны Соф’я Якубчык.

“Таптышка” і  зборная каманда маладых адвакатаў Брэсцкай вобласці “Альфа” набралі на турніры аднолькавую колькасць балаў (па 27). Таму пераможца вызначаўся ў бліцтурніры. Фартуна ўсміхнулася камандзе раённага каміэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” “Таптышка”. Заслужаныя ўзнагароды пераможцам інтэлектуальнага спаборніцтва ўручалі Тамара Шатлікава і Соф’я Якубчык.

***

Абласная КВіЗ-гульня “Ведаць, каб помніць!” адбылася пра падтрымку Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната.

 Мікалай  НАВУМЧЫК.

На здымку: каманда “Таптышка”.

 

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий