Чарговая перамога Вікторыі

Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці стаў пляцоўкай для правядзення абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству.
Свае веды на алімпіядзе дэманстравала больш за 120 вучняў з навучальных устаноў Брэсцкай вобласці. У ліку пераможцаў і вучаніца 11 класа ДзУА “Олтушская сярэдняя школа” Вікторыя Канашук (настаўнік Кацярына Якаўлеўна Алесік). Між іншым, гэта далёка не першая перамога Вікторыі. Школьніца прыме ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе. А таму пажадаем ёй поспехаў і ўдачы!
Святлана МАКСІМУК.
Фота Уладзіміра НЯФЁДАВА.

Опубликовано в “ГЧ” 31.01.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий