Перамагайце!

Ужо які год запар у адпаведнасці з планам мера­прыемстваў па супрацоўніцтву ў павышэнні фі­нансавай пісьменнасці арганізоўваюцца спецыяльныя алімпіяды, ініцыятарам якіх выступае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Раённы этап алімпіяды па фінансавай пісьменнасці на базе сярэдняй школы № 1 быў арганізаваны і сёлета. У ім прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі раёна, усяго 43 чалавекі.
Удзельнікам алімпіяды трэба было адказаць на 29 пытанняў і выканаць адно творчае заданне, набраўшы пры гэтым максімальную суму балаў – 86.
Як адзначыў дырэктар ЦБП №120 ААТ ”ААБ Беларусбанк” Алег Якубчык, барацьба сярод удзельнікаў алімпіяды была напружанай. Але найлепшы вынік – 76 балаў – аказаўся ў вучаніцы раённай гімназіі Ангеліны Федасюк. Яна і стала пераможцай раённага этапу алімпіяды. 75 балаў на рахунку вучаніцы 11 класа Олтушскай сярэдняй школы Любові Мошчык, якая стала другой. Дарэчы, Люба і летась прымала ўдзел у алімпіядзе. І летась, і сёлета яна даказала, што валодае бліскучай памяццю, добрым веданнем фінансавй справы, умее думаць і аналізаваць. На трэцім месцы з такой жа сумай балаў, як і ў Любы Мошчык,-вучаніца Хаціслаўскай школы Юлія Бурштын.
З рук Алега Якубчыка пераможцы раённага этапу алімпіяды па фінансавай пісьменнасці атрымалі каштоўныя падарункі – памятныя сярэбраныя і медна-нікелевыя манеты.
Немалую ролю ў тым, што дзяў­чаты перамаглі, адыгралі і іх настаўнікі. Таму кіраўніцтва ЦБП №120 палічыла неабходным заахвоціць і іх. Каштоўныя падарункі атрымалі настаўніцы раённай гімназіі Таццяна Жыгалава, Олтушскай сярэдняй школы Кацярына Алесік і настаўнік Хаціслаўскай сярэдняй школы Алег Масюк.
Уручаючы падарункі, Алег Пятровіч Якубчык пажадаў пераможцам раённага этапу алімпіяды па фінансавай пісьменнасці і ў будучым перамагаць ва ўсіх пачынаннях, а іх настаўнікам – яшчэ больш таленавітых і адораных вучняў.Ангеліна Федасюк, Любоў Мошчык і Юлія Бурштын прымуць удзел у абласным этапе алімпіяды.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымкУ: моцная каманда вучняў і іх настаўнікаў. Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано ГЧ № 85 от 2.11.16г.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий