Пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу Крысціна Касянюк (Маларыцкі раён)

Падведзены вынікі аб­ласнога этапу рэс­пуб­лі­канскага конкурсу лі­та­ра­турных работ, прысвечана­га 75-годдзю Перамогі ў Вя­лікай Айчыннай вайне “Вя­лікая Перамога: спадчына і нашчадкі”. У на­мінацыі “Боль­шай любові ні ў кога няма, як тая, калі хто душу сваю паложыць за сяброў сваіх” дыпломам І ступені адзначана работа вучаніцы 8 класа Ляхавец­кага д/с-СШ Крысціны Ка­сянюк, якая падрыхтавана пад кі­­раў­ніцтвам настаўніцы Ла­рысы Курдзюк. 

Між  іншым, на абласны этап  было накіравана  дзевяць работ – пе­раможцаў раённага этапу гэтага творчага спаборніцтва. Сярод іх ра­боты Аляксандры Яфрэмавай (вась­мікласніца Хаціслаўскай СШ, І месца, настаўніца Людміла Лаўрэенка),  Ве­ранікі Пікалавай (дзесяцікласніца Чар­нянскай СШ, І месца, настаўніца Алена Андрасюк), Станіслава Пуціна (васьмікласнік Мельніцкай БШ, ІІ месца, настаўніца Таццяна Шляжко), Наталлі Пацурай (васьмікласніца Арэ­хаўскай СШ, ІІІ месца, настаўніца Таццяна Хоміч).

У намінацыі “Нам ёсць з каго браць пры­клад” на абласны этап творчага спаборніцтва былі накіраваны работы Міхаіла Альшэўскага (сямікласнік Дарапеевіцкага д/с-СШ, І месца, на­стаўніца Зінаіда Барысюк) і Сафіі Кобак (дзесяцікласніца раённай гімназіі,  І месца, педагог Вольга Махнавец),  а ў намінацыі “Пасланне ветэрану” – работа  дзевяцікласніцы Маргарыты Навумчык з Радзежскай СШ (І месца, настаўніца Лідзія Дацык) і  васьмікласніцы Ангеліны Кавальчук з Гвозніцкага д/с-СШ (ІІ месца, на­стаўніца Таццяна Пашко).

* * *

Крысціна Касянюк – неаднаразовая ўдзельніца і пераможца творчых конкурсаў школьнага, раённага і абласнога ўзроўняў. Яна чалавек ініцыятыўны, мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, уласны погляд на жыццё. Крысціна захапляецца мастацкай літаратурай, шмат чытае і спрабуе свае сілы ў напісанні эцюдаў, замалёвак, эсэ, а таксама невялікіх апавяданняў. 

– Я з задавальненнем прымаю ўдзел у лі­­таратурных спаборніцтвах, – гаворыць Крысціна. – Ідэя паўдзельнічаць у конкурсе “Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі” ўзнікла пасля прагляду дакументальнага фільма “Лісты з фронту”, у якім была прадстаўлена падборка франтавых пісьмаў.  Мяне кранула тое, што кожны ліст быў прасякнуты смуткам і болем, любоўю і  надзеяй на будучыню, на шчаслівае сямейнае жыццё іх аўтараў.

Пра сваю задумку дзяўчына расказала настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ларысе Іванаўне Курдзюк. Напісаць апавяданне ў форме лістоў салдата з фронту і  ад родных на фронт настаўніца  адразу падтрымала.

Крысціна Касянюк расказала, што яшчэ адным  штуршком для напісання твора стала і тое, што яе прадзед Васіль Архіпавіч Прыймачук таксама ваяваў на вайне.  Некаторы час ён быў у канцлагеры, а пасля з яго збег і партызаніў. Прадзед Крысціне не раз сам расказваў пра вайну, яе антычалавечую сутнасць, пра тое, як змагаўся з захопнікамі і вызваляў родны край дзеля шчаслівай будучыні сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў.

– Мая конкурсная работа цалкам прыдуманая, ніякіх прататыпаў – рэальных людзей – яна  не мае, – кажа Крысціна. – Аднак такая сітуацыя, у якую па волі лёсу трапілі мае персанажы, была характэрна ў гады вайны для многіх беларускіх сем’яў. Цяжка ўявіць, што перажывалі маладыя мужчыны-салдаты, якія пайшлі змагацца з ворагам, пасля расстання з сем’ямі, у якіх гадаваліся малыя дзеці. Нялёгка было і іх жонкам, якія засталіся адны на акупіраванай тэрыторыі. Колькі трэба было цярпення, сілы волі, самаахвярнасці. Гадаваць дзяцей падчас вайны,  голаду,  холаду,  разрухі – гэта сапраўдны подзвіг! Штодзённыя трывогі, думкі, клопаты і развагі маладых людзей адно пра аднаго я паспрабавала перадаць у лістах, напісаных ад імя Пятра Іванавіча Салавея і яго жонкі Ганны Васільеўны. Падзеі ў маім невялічкім творы адбываюцца  напрыканцы 1942 – пачатку 1943 гадоў.

  Мікалай НАВУМЧЫК.

Конкурсная работа Крысціны Касянюк, вучаніцы Ляхавецкага д/с-СШ

Рассказ в письмах

Милая моя Анюта! Большое спасибо, что находишь время мне писать. За меня не волнуйся.  Как дети, как ты? Надеюсь, с мамой всё хорошо? Я прибыл на место, но меня отправили на ремонтные работы.  Парни говорят, что танков много приходит на починку, а вот рабочих рук не хватает.  Впервые мне так страшно.  Знаешь, ты говорила, что это глупость, но твоя фотокарточка у груди согревает мне душу…  Поцелуй за меня детей и береги себя.  Твой Петя.

01.10.1942.

Милая моя Анюта! Как дети? Как мать? Я так долго не писал, но твои письма все читаю.  Нашу базу разгромили.  Немчура сбросила на нас бомбы, столько людей погибло, столько семей вмиг осталось без отцов, мужей, сыновей… Выживших отправили на подмогу, на фронт. Душа рвётся отомстить проклятым. Парней в нашей дивизии мало, но командир обещал, что будет подмога.  Знаешь, Анька,  если честно, то я слабо в это верю.

(Вторая часть письма написана уже другим карандашом через определённый промежуток времени).

На моих руках погиб Васька, связист наш. Я как-то рассказывал тебе про него.  Мне кажется, что кроме ненависти, я ничего не чувствую.  Только когда засыпаю, вспоминаю твои глаза,  и это помогает забыться. А просыпаемся снова в кошмаре. Поцелуй за меня детей.

03.01.1943.

Письмо от Ани

Дорогой мой муж Петя! Как же я могу не волноваться, когда от тебя так мало писем.  У нас всё непросто, но мы справимся, ты только вернись живым.  Машка каждую ночь шепчет: «Папа.. папа..». Больно слушать… Без тебя тяжело в доме… Мне иногда страшно представить, как у вас там?… А смерть ведь не знает ни дня, ни ночи, ей все равно, взрослый или ребёнок… А Надька, соседка наша, помнишь, наверное, хорошей была, молока девочкам нашим приносила всегда… Даже похоронить по-человечески не дали…Но не будем о плохом…Олька, младшенькая, первые шаги сделала, жаль, что ты этого не видел… Но будет еще время, ты только вернись живым.

С любовью, твоя Аня и дети.

13.01.1943.

Здравствуйте, уважаемая Соловей Анна Васильевна!

Я друг и товарищ вашего мужа Петра Ивановича.  Я не зря вернул вам  ваше недавнее письмо. Сначала с Петром мы служили на рабочей базе, но меня отослали в 33-ю дивизию раньше, чем его. Он был верным товарищем, который служил всей душой своей           Родине и боролся за свободу и независимость, не щадя  своих сил, здоровья… Я знаю, что принесу печальную весть. 27 февраля 1943 года мы потеряли  своего боевого друга, а вы любимого мужа и отца. Вечером 26-го нам нужно было проверить окопы, которые находились в метрах 400 от леса. Я отвлёкся, я чувствую себя виноватым.   Я дотащил его до повозки с трупами, другого выбора не было. Сначала он был в сознании и всё повторял ваше имя.  До полевого госпиталя довезти не успели.  Похоронили со всеми погибшими. Место захоронения сообщим позже.  Держитесь.  С уважением, Семён Васильев.

01.03. 1943г.              

Поделиться:
  •  
  • 13
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий