Сустрэча аднагрупнікаў праз 30 гадоў

2 ліпеня ў будынку Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў адбылася не зусім звычайная падзея. Тут сабраліся разам былыя навучэнцы Маларыцкага кааператыўнага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча Белкаапсаюза, каб сустрэцца, убачыцца, моцна абняць адзін аднаго, пагаварыць, успомніць былое. Чаму сустрэча адбылася менавіта ў гэтым будынку? Бо раней тут размяшчалася вучылішча і ўдзельнікі сустрэчы набывалі прафесію прадаўца. Прайшло 30 гадоў, як былыя аднагрупніцы сустрэліся ўпершыню. Некаторыя пазнавалі адзін аднаго адразу, а хтосьці трохі і змяніўся.

– Мы планавалі ўсе зноў убачыцца праз год, у 1993, у сваёй установе адукацыі, – гаворыць ініцыятар і ар­ганізатар сустрэчы, былая стараста восьмай групы Галіна Фядыніч (у замустве Ківачук). – Аднак задуманае ажыццявілася толькі ў ліпені 2022 года.

Дыпломы па спецыяль­насці “Прадавец прадуктовых і непрадуктовых тавараў” тады, у 1992 годзе, атрымала 28 выпускнікоў. Наша група была,  напэўна,  самай дружнай, вясёлай, згуртаванай у кааператыўным вучылішчы. Мы такімі ж і засталіся! Нягледзячы на адлегласць, на сустрэчу ў Маларыту дзяўчаты прыехалі з Брэста, Кобрына, Ганцавіч, Ляхавіч,  Баранавіч,  Камянца, Высокага, Пружан… Яна пачалася з наведвання былога кааператыўнага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча (пачало функцыянаваць са студзеня 1969 года). Пра ўстанову адукацыі, дзе мы вучыліся, цяпер мала што напамінае.

Вучэбны корпус каапе­ратыўнага вучылішча скла­даўся з пяці аўдыторый для тэарэтычных заняткаў. Яшчэ адну аўдыторыю займаў вучэбны магазін “Тавары паўсядзённага попыту”. Была ва ўстанове адукацыі і бібліятэка. Яна знаходзілася на першым паверсе. Першым дырэктарам кааператыўнага вучылішча была назначана Ганна Васільеўна Кудзінава, педагог па аду­кацыі,   якая да гэтага працавала ў СШ №1 райцэнтра арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы. У 1976 годзе ўстанова адукацыі атрымала новага кіраўніка. Ім стаў Яўген Іванавіч Бялясаў, настаўнік па адукацыі. Кааператыўнае вучылішча ён узначальваў да моманту яго закрыцця (да 25 жніўня 1994 года).

Першы выпуск ва ўста­нове адукацыі адбыўся 5 ліпеня 1970 года. У гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыі было накіравана 143 вы­пускнікі. У 1972/1973 навучальным годзе план набору павялічыўся да 180 на­вучэнцаў. З 1969 па 1974 гады кааператыўнае ву­чылішча падрыхтава­ла 810 спецыялістаў. За час функцыянавання ўста­новы адукацыі адбыло­ся 22 выпускі,  для спажыўкааперацыі раёна і вобласці падрыхтавана больш за 4 тысячы спецыялістаў. У апошнія гады на навучанне заліч­валася па 172 навучэнцы: 5 груп  займалася на базе 11 класаў, адна – на базе 9 класаў. Па прычыне змяншэння патрэбы ў прадаўцах колькасць навучэнцаў таксама стала змяншацца. Ва ўстанове адукацыі ўзнікаюць цяжкасці з пра­цаўладкаваннем выпуск­нікоў. Амаль палова з іх у 1992 годзе павінна была шукаць сама месца працы. У 1993/1994 навучальным годзе на вучобу залічана толькі сто навучэнцаў (4 групы).

* * *

У дзень сустрэчы былыя навучэнцы восьмай групы Маларыцкага кааператыўнага вучылішча 1992 года выпуску з павагай і ўдзячнасцю гаварылі і пра дырэктара  ўстановы адукацыі Яўгена Бялясава, і пра сваіх выкладчыкаў. Многія,  на жаль, пайшлі ўжо з жыцця, але памяць пра іх жыве ў сэрцах. А  некаторыя выкладчыкі былі запрошаны на сустрэчу, дзяліліся сваімі ўспамінамі. Гэта старшы майстар Алена Кіцель,  якая ў каапера­тыўным вучылішчы выкладала дысцыпліну “Гандлёвае абсталяванне” , вык­ладчык дысцыпліны “Та­­варазнаўства непрадуктовых тавараў” Людміла Ясінская, выкладчык пра­фесійнай этыкі Вольга Амяльян, выкладчык фізічнай культуры, класны кіраўнік 8-й групы Мікалай Саўчук.

– Да памятнай сустрэ­чы мы сур’ёзна падрыхтавалі­ся,  – гаворыць Галіна Ківачук. – Дзяўчаты пры­везлі з сабой фотаздымкі, якія зроблены падчас на­шай вучобы,  аформілі нават экстраны выпуск сцен­газеты “Такімі мы бы­лі, выпускнікі МКПТВ-1992 года”. Між іншым, у вучылішча мы пас­ту­­палі пасля заканчэн­ня 8 класаў, вучыліся тры гады, атрымлівалі стыпендыю, іншагароднім прадастаўлялі інтэрнат па вуліцы Чкалава, 3.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий