Чырвоны металічны зубр напярэдадні «Вытокаў» з’явіўся ў Пружанах
Металічная выява магутнага зубра – сімвала Белавежскай пушчы і Брэстчыны – з’явілася на мінулым тыдні на ўездзе ў Пружаны, каля льнозавода.
Яе зрабіў майстар з аг. Лінова Аляксандр Кійко.
Вышыня зубра складае 2,6 метраў. Акрамя статуі гаспадара пушчы, да «Вытокаў» горад упрыгожаць і іншыя вырабы майстра.
