Свята бегуноў на Маларыцкім міжнародным марафоне
12 кастрычніка 2024 года Маларыцкі міжнародны марафон прайшоў ужо ў 41-ы раз. Ён трывала прапісаўся ў райцэнтры, мае добрую славу і пастаяннае месца ў рэспубліканскім каляндарным плане правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Марафон таксама даўно ўжо стаў адной з цэнтральных падзеяй святкавання Дня горада. Так было і на гэты раз.
Мерапрыемства пачалося з падняцца Дзяржаўна Флага Рэспублікі Беларусь. Такі гонар сёлета выпаў майстру спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, удзельніку чэмпіянатаў свету і Еўропы на дыстанцыі сто кіламетраў Ігару Навіцкаму і юнай удзельніцы спаборніцтваў Еве Чуль.
Права адкрыць 41-ы Маларыцкі міжнародны марафон атрымаў трэнер вышэйшай катэгорыі, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, суддзя нацыянальнай катэгорыі, сярэбраны прызёр каманднага Кубка Еўропы па спартыўнай хадзьбе, шматразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Астапук. Ён пажадаў усім бегунам удалага старту, хуткай дыстанцыі і выніковага фінішу. Агонь 41-га Маларыцкага міжнароднага марафона запаліла майстар спорту па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр першынства Рэспублікі Беларусь, член зборнай нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Паліна Астапук.
У праграме марафона праводзіліся забегі, дзе вызначаліся мацнейшыя на дыстанцыях 300 (для выхаванцаў дзіцячых садоў) і 500 метраў, адзін і 10 кіламетраў (некалькі ўзроставх груп), марафонскай дыстанцыі – 42 кіламетры 195 метраў (некалькі ўзроставых груп). Таксама быў праведзены чэмпіянат Маларыцкага раёна па лёгкаатлетычнаму бегу сярод вучняў устаноў адукацыі (500 і 1000 м).
Першымі спаборнічалі выхаванцы дзіцячых садоў. Лепшымі на гэты раз сталі: сярод дзяўчынак – Міраслава Грыневіч (дзіцячы сад № 5), Ганна Пагарэльская (дзіцячы сад № 5) і Ганна Жлукта (дзіцячы сад № 1), сярод хлопчыкаў – Дзяніс Галенчук (дзіцячы сад № 5), Кірыл Тугарынаў (дзіцячы сад № 6) і Міхаіл Барысевіч (дзіцячы сад № 2). Заслужаныя ўзнагароды ім урачыста ўручалі першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі і старшыня Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Корж.
Ва ўсіх відах спаборніцтв, уключаных у праграму Маларыцкага міжнароднага марафона, сёлета прыняло ўдзел амаль 500 спартсменаў розных узростаў. За званне наймацнейшых прыехалі пазмагацца бегуны з Бабруйска, Барысава, Баранавіч, Брэста, Валожына, Гомеля, Жабінкі, Жыткавіч, Драгічына, Івацэвіч, Кобрына, Крупак, Ліды, Мінска, Пастаў, Пінска, Старых Дарог, Слоніма… А 57-гадовы жыхар г. Перм Юрый Мурашоў прабегчы марафонскую дыстанцыю ў Маларыце прыехаў разам са сваім 33-гадовым сынам Артурам. Дарэчы, 42 кіламетры 195 метраў сёлета, як і ў мінулым годзе, бег і маларытчанін Валерый Пальчук. Наогул жа, на старт марафонскай дыстанцыі 12 кастрычніка выйшла 2 жанчыны і 36 мужчын у некалькіх узроставых катэгорыях.
Масавай стала і дыстанцыя на 10 кіламетраў. На ёй свае сілы спрабавала 129 бегуноў рознага ўзросту. У тым ліку – і маларытчане. Па выніках спаборніцтва ва ўзроставай катэгорыі 2005-2006 гады нараджэння першае месца заняла Паліна Астапук. Вучань 5 “Б” класа Сезік Максім стаў першым на дыстанцыі 500 метраў сярод хлопцаў.
41-ы Маларыцкі міжнародны марафон марафон паспяхова фінішаваў, стаўшы ўжо гісторыяй. Яго пераможцы і прызёры павезлі дамоў шматлікія ўражанні, эмоцыі, задавальненне ад бегу і заслужаныя ўзнагароды.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара і Алега Крэмянеўскага.


































