Дорожим доверием клиентов

Зрабіць рознічныя банкаўскія паслугі даступнымі для жыхароў раёна незалежна ад таго, дзе яны жывуць – у горадзе ці невялікай вёсцы, – гэта асноўная наша задача. Галоўнае – максімальна наблізіць банкаўскія паслугі да кліента і забяспечыць абслугоўванне яго на высокім якасным узроўні, што дазволіць не толькі прыцягнуць грашовыя сродкі насельніцтва, але і выгадна іх размясціць.
Так, нядаўна ў Маларыце адкрылася яшчэ адно аддзяленне ЦБП № 120 – на вуліцы Лермантава. Вельмі маленькае памяшканне, якое раней тут знаходзілася, стварала нязручнасці не толькі для абслуговага персаналу, але і для кліентаў. І вось па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам і Цэнтральным апаратам ААТ “ААБ Беларусбанк” было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка. У ім цяпер і размяшчаецца аддзяленне 120/24 па вул. Лермантава. Тут працуюць ужо 3 чалавекі.
Пастаўленая задача здавалася невыканальнай, бо тэрміны былі максімальна кароткія. Але адказнасць работнікаў банка і падтрымка з боку старшыні райвыканкама К. В. Лапіча дазволілі выканаць усе работы ў тэрмін.
Кожны ўкладчык для нас вельмі важны. Мы даражым даверам, які людзі нам аказваюць як нашы кліенты. Таму галоўная задача – якасна і прафесійна абслугоўваць іх.
Алег ЯКУБЧЫК, дырэктар ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
НА ЗДЫМКУ: новае аддзяленне № 120/24 па вул. Лермантава.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий