Дэпутат Палаты прад­стаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка наведала Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду

 

Дэпутат Палаты прад­стаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка ра­зам з старшынёй Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алегам Якубчыкам і галоўным урачом Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Пятром Селівонікам  наведалі Вялікарыцкую бальніцу сястрынскага догляду.

Па словах яе загадчыцы Галіны Палішчук, цяпер ва ўстанове аховы здароўя знаходзіцца 7 жанчын і 11 мужчын ва ўзросце 62-95 гадоў. Дарэчы, 8 з іх – ляжачыя. Госці шчыра і цёпла павіншавалі “пастаяльцаў” бальніцы з Новым годам і Раством, пажадалі здароўя, моцы, даўгалецця, міру і ўручылі  падарункі, у тым ліку – і прадукцыю Маларыцкага кансерваваагароднінасушыль­нага камбіната. Прыемны сюрпрыз чакаў Марыю Вінаградаву. Жанчына атрымала ад гасцей асабістыя віншаванні з Днём нараджэння. 6 студзеня Марыі Іванаўне споўнілася 95 гадоў. Яна нарадзілася ў Смаленску, пераехала ў Брэст,  дзе працавала на адным з прадпрыемстваў, а пасля перасялілася ў в. Пажэжын, дзе жыла да нядаўняга часу. Марыя Вінаградава аж   праслязілася і выказала  падзяку за ўвагу.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий